3 ЦАРСТВАЎ 9:24 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Калі дачка фараона перайшла з гораду Давіда ў дом свой, які пабудаваў ёй Салямон, тады ён пабудаваў Мілло. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Дачка фараонавая перайшла з горада Давідавага ў свой дом, які пабудаваў ёй Саламон. Потым пабудаваў ён Міло. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) А дачка фараона выйшла з горада Давідава ў свой дом, які пабудаваў ёй Саламон; тады ён пабудаваў Мэло. |
І абжыўся Давід у крэпасьці, і назваў яе горадам Давіда. І адбудаваў Давід яго кругом ад Мілло і да дому [свайго].
І вось такая была прычына, што ён падняў руку на валадара. Салямон будаваў Мілло і замураваў вылом [у муры] ў горадзе Давіда, бацькі свайго.
І пасваячыўся Салямон з фараонам, валадаром Эгіпту, і ўзяў за жонку дачку фараона. І ўвёў ён яе ў горад Давіда, калі яшчэ не пабудаваў дом сабе, і Дом ГОСПАДА, і муры кругом Ерусаліму.
А дом ягоны, у якім жыў, быў за домам з заляй на панадворку, асобна пабудаваны. І пабудаваў ён дом, падобны да [дому] з заляй, для дачкі фараона, якую ўзяў за жонку.
І ўмацаваўся [Эзэкія], і адбудаваў увесь разбураны мур, і падняў яго да вежаў, і другі мур звонку, і ўмацаваў Міло ў горадзе Давіда, і зрабіў шмат зброі і шчытоў.
І перавёў Салямон дачку фараона з гораду Давіда ў дом, які пабудаваў для яе; бо ён казаў: «Ня будзе жыць жонка мая ў доме Давіда, валадара Ізраіля, бо ён сьвяты, бо ўвайшоў у яго Каўчэг ГОСПАДА».