І пасваячыўся Салямон з фараонам, валадаром Эгіпту, і ўзяў за жонку дачку фараона. І ўвёў ён яе ў горад Давіда, калі яшчэ не пабудаваў дом сабе, і Дом ГОСПАДА, і муры кругом Ерусаліму.
3 ЦАРСТВАЎ 9:16 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Фараон, валадар Эгіпту, калісьці напаў, і здабыў Гэзэр, і спаліў яго агнём, а Хананейцаў, жыхароў гораду, забіў. І аддаў гэты горад у пасагу дачцэ сваёй, жонцы Салямона. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Фараон, цар Егіпецкі, прыйшоў і ўзяў Газэр, і спаліў яго агнём, і Хананэяў, якія жылі ў горадзе, пабіў, і аддаў яго ў пасаг дачцэ сваёй, жонцы Саламонавай. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Фараон, цар Егіпта, калісьці напаў і здабыў Газэр і спаліў яго агнём, а хананеяў, жыхароў горада, забіў. І аддаў гэты горад у пасаг дачцэ сваёй, жонцы Саламона. |
І пасваячыўся Салямон з фараонам, валадаром Эгіпту, і ўзяў за жонку дачку фараона. І ўвёў ён яе ў горад Давіда, калі яшчэ не пабудаваў дом сабе, і Дом ГОСПАДА, і муры кругом Ерусаліму.
А дом ягоны, у якім жыў, быў за домам з заляй на панадворку, асобна пабудаваны. І пабудаваў ён дом, падобны да [дому] з заляй, для дачкі фараона, якую ўзяў за жонку.
Калі дачка фараона перайшла з гораду Давіда ў дом свой, які пабудаваў ёй Салямон, тады ён пабудаваў Мілло.
Тады прыйшоў Гарам, валадар Гезэру, дапамагчы Ляхішу, але Егошуа зьнішчыў яго і ўвесь народ ягоны аж да поўнага вынішчэньня.
Але яны ня выгналі Хананейцаў, якія жылі ў Гезэры. І Хананейцы жывуць сярод Эфраіма да сёньняшняга дня як прыгонныя.