Няхай будуць вочы Твае адкрытыя на Дом гэты ўдзень і ўначы, на месца, пра якое Ты казаў: “Там імя Маё”, і выслухай малітву, якою моліцца слуга Твой на месцы гэтым.
3 ЦАРСТВАЎ 8:52 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Няхай вочы Твае будуць адкрытыя на маленьне слугі Твайго і на маленьне народу Твайго, Ізраіля, і Ты выслухай іх у-ва ўсім, пра што яны клічуць да Цябе. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Хай будуць вочы Твае адкрытыя на малітву раба Твайго і на малітву народу Твайго Ізраіля, каб чуць іх заўсёды, калі яны будуць заклікаць Цябе, Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) каб вочы Твае былі адкрытыя на малітву паслугача Твайго і народа Твайго, Ізраэля, і Ты выслухай іх ува ўсім, пра што яны моляць Цябе. |
Няхай будуць вочы Твае адкрытыя на Дом гэты ўдзень і ўначы, на месца, пра якое Ты казаў: “Там імя Маё”, і выслухай малітву, якою моліцца слуга Твой на месцы гэтым.
Бо Ты выбраў іх з усіх народаў зямлі ў спадчыну Сабе, як Ты прамовіў праз Майсея, слугу Твайго, калі Ты, Госпадзе ГОСПАДЗЕ, вывеў бацькоў нашых з Эгіпту».
Цяпер, Божа мой, няхай будуць вочы Твае адчыненыя і вушы Твае ўважлівыя да малітвы на месцы гэтым.
Бо Ты, Госпадзе, — добры і літасьцівы, і вельмі міласэрны для ўсіх, што Цябе клічуць.