3 ЦАРСТВАЎ 6:27 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І паставіў ён гэтых херувімаў у сярэдзіне ўнутранай часткі Дому. І крылы херувімаў былі раскінуты, і крыло аднаго херувіма дакраналася адной сьцяны, а крыло другога дакраналася другой сьцяны. А іхнія другія крылы зыходзіліся ў сярэдзіне Дому крыло з крылом. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І паставіў ён херувімаў сярод унутранай часткі храма. А крылы ў херувімаў былі раскінутыя, і даставала крыло аднаго да адной сьцяны, а крыло другога херувіма даставала да другой сьцяны; а другія крылы іх сярод храма сыходзіліся крыло да крыла. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І паставіў ён херубінаў у сярэдзіне ўнутранай часткі святыні; а крылы херубінаў былі раскінуты так, што крыло аднаго датыкалася да адной сцяны, а крыло другога датыкалася да другой сцяны; а другія крылы зыходзіліся ў сярэдзіне святыні крыло з крылом. |
І ўнесьлі сьвятары Каўчэг Запавету ГОСПАДА ў Давір сьвятыні, у Сьвятое Сьвятых, пад крылы херувімаў.
Бо херувімы раскінулі крылы над месцам Каўчэгу і закрывалі херувімы Каўчэг і насілы ягоныя зьверху.
Крылы херувімаў у даўжыню — дваццаць локцяў. Адно крыло ў пяць локцяў дакраналася сьцяны дому, а другое крыло ў пяць локцяў дакраналася да крыла другога херувіма;
І былі херувімы з раскінутымі крыламі над месцам Каўчэгу, і херувімы ахіналі Каўчэг і насілы ягоныя.
I будуць херувімы, распусьціўшы крылы ўгару, захінаць крыламі сваімі накрыўку, а абліччамі сваімі [будуць зьвернуты] адзін да аднаго; да накрыўкі будуць [зьвернутыя] абліччы херувімаў.
I былі херувімы распусьціўшы крылы ўгару, і захіналі крыламі сваімі накрыўку, а абліччамі сваімі былі [зьвернуты] адзін да аднаго; да накрыўкі былі [зьвернуты] абліччы херувімаў.