Давір меў дваццаць локцяў даўжыні, і дваццаць локцяў шырыні, і дваццаць локцяў вышыні. І [Салямон] ашаляваў яго чыстым золатам, і [пабудаваў] ахвярнік кедровы.
3 ЦАРСТВАЎ 6:22 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І ўвесь Дом ашаляваў золатам цалкам, і ахвярнік, які ў Давіры, ашаляваў золатам. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Увесь храм ён абклаў золатам, увесь храм да канца, і ўвесь ахвярнік, які перад давірам, абклаў золатам. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І нічога не было ў святыні, што б не было пакрыта золатам; але і ўвесь ахвярнік Дабіра пакрыў ён золатам. |
Давір меў дваццаць локцяў даўжыні, і дваццаць локцяў шырыні, і дваццаць локцяў вышыні. І [Салямон] ашаляваў яго чыстым золатам, і [пабудаваў] ахвярнік кедровы.
І ашаляваў Салямон Дом унутры шчырым золатам, і нацягнуў залатыя ланцугі перад Давірам, і ашаляваў яго золатам.
I дошкі пакрыеш золатам, і колцы на іх для ўкладаньня жэрдак зробіш залатыя, і пакрыеш жэрдкі золатам.
I пакрыеш яго шчырым золатам, верх ягоны і сьценкі ягоныя наўкола, і рогі ягоныя; і зробіш да яго залаты вянок наўкола.