і перанесьлі Каўчэг ГОСПАДА, Намёт Спатканьня і ўсе рэчы сьвятыя, якія [былі] ў Намёце, і несьлі іх сьвятары і лявіты.
3 ЦАРСТВАЎ 3:4 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І пайшоў валадар у Гібэон, каб там скласьці ахвяру, бо там быў вялікі ўзгорак. І Салямон склаў на тым ахвярніку тысячу цэласпаленьняў. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І пайшоў цар у Гаваон, каб прынесьці там ахвяру, бо там быў галоўны ахвярнік. Тысячу цэласпаленьняў прынёс Саламон на тым ахвярніку. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Такім чынам, пайшоў цар у Габаон, каб там ускласці ахвяру; бо там быў найвышэйшы ўзгорак. Саламон усклаў на той ахвярнік тысячу цэласпаленняў. |
і перанесьлі Каўчэг ГОСПАДА, Намёт Спатканьня і ўсе рэчы сьвятыя, якія [былі] ў Намёце, і несьлі іх сьвятары і лявіты.
І Салямон склаў як ахвяру мірную, якую ахвяраваў ГОСПАДУ, дваццаць дзьве тысячы валоў і сто дваццаць тысячаў авечак. І асьвяцілі Дом ГОСПАДА валадар і ўсе сыны Ізраіля.
а Цадока, сьвятара, і братоў ягоных, сьвятароў — перад Сялібай ГОСПАДА, на ўзгорку, які ў Гібэоне,
А Сяліба ГОСПАДА, якую зрабіў Майсей у пустыні, і ахвярнік цэласпаленьня былі ў той час на ўзгорку ў Гібэоне.
І сказаў Салямон усяму Ізраілю, начальнікам тысячаў і сотняў, і судзьдзям, і ўсім начальнікам у-ва ўсім Ізраілі, галовам [дамоў] бацькоў.
І пайшлі Салямон і ўся царква з ім на ўзвышша, якое ў Гібэоне, бо там быў Божы Намёт Спатканьня, які паставіў Майсей, слуга ГОСПАДА, у пустыні.
бо Эзэкія, валадар Юды, даў для царквы тысячу валоў і сем тысячаў авечак, а князі далі для царквы тысячу валоў і дзесяць тысячаў авечак; і шмат сьвятароў асьвяціліся.
І ахвяраваў валадар Салямон як ахвяру дваццаць дзьве тысячы валоў і сто дваццаць тысячаў авечак, і асьвяцілі Дом Божы валадар і ўвесь народ.
І сталася ў той год на пачатку валадараньня Сэдэкіі, валадара Юды, у чацьвёртым годзе, у пятым месяцы сказаў мне Хананія, сын Азура, прарок, які з Гібэону, у Доме ГОСПАДА перад вачыма сьвятароў і ўсяго народу, кажучы:
і моцна стрывожыўся, бо Гібэон быў горадам вялікім, як адзін з гарадоў валадарскіх, і большы за Гай, і ўсе яго жыхары былі волатамі.
І сказаў Саўл: «Прынясіце мне ахвяру цэласпаленьня і ахвяру мірную». І склаў ён ахвяру цэласпаленьня.