І Езабэль паслала да Ільлі пасланца, кажучы: «Няхай гэта зробяць мне богі і яшчэ дададуць, калі заўтра ў гэты час я не зраблю з душою тваёю тое, што зроблена з душою кожнага з іх».
3 ЦАРСТВАЎ 20:10 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І паслаў іх [зноў] Бэн-Гадад, і сказаў: «Няхай гэта зробяць мне богі і яшчэ дададуць, калі хопіць пылу Самарыі па жмені для ўсіх людзей, якіх маю пры сабе!» Біблія (пераклад В. Сёмухі) І прыслаў да яго Вэнадад сказаць: хай тое і тое зробяць мне багі і яшчэ больш зробяць, калі пылу Самарыйскага хопіць па прыгаршчах усім людзям, якія ідуць за мною. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Паслаў іх зноў Бэнадад сказаць: «Хай гэта зробяць мне багі і яшчэ дададуць, калі хопіць пылу самарыйскага па жмені для ўсіх людзей, якія ідуць за мною!» |
І Езабэль паслала да Ільлі пасланца, кажучы: «Няхай гэта зробяць мне богі і яшчэ дададуць, калі заўтра ў гэты час я не зраблю з душою тваёю тое, што зроблена з душою кожнага з іх».
І прысягнуў валадар Салямон на ГОСПАДА, кажучы: «Няхай гэта зробіць мне Бог, і гэта дадасьць, калі ня супраць душы сваёй сказаў Адонія слова гэтае.
І сказаў ён пасланцам Бэн-Гадада: «Скажыце гаспадару майму, валадару: “Усё, па што ты пасылаў спачатку да слугі твайго, я зраблю, але гэтай рэчы не магу зрабіць”». І вярнуліся пасланцы, і прынесьлі яму слова.
І якім чынам ты выганіш аднаго намесьніка з найменшых слугаў гаспадара майго? Ці ты спадзяешся на Эгіпет дзеля калясьніцаў і коньнікаў?
І сказаў ён: «Няхай гэта і гэта зробіць мне Бог і яшчэ дадасьць, калі галава Элісэя, сына Шафата, застанецца на ім сёньня!»
I прыйдуць усе гэтыя слугі твае да мяне, і паклоняцца мне, кажучы: “Выйдзі ты і ўвесь народ, які каля ног тваіх”, і пасьля гэтага я выйду». I выйшаў [Майсей] ад фараона, палаючы гневам.
Гэта кажа ГОСПАД: “Няхай ня хваліцца мудры мудрасьцю сваёй, і няхай ня хваліцца асілак сілаю сваёй, і няхай ня хваліцца багаты багацьцем сваім,
А як настаў дзень, некаторыя Юдэі, зрабіўшы сход, далі сабе клятву, кажучы, што ня будуць ані есьці, ані піць, пакуль не заб’юць Паўла.
А Барак сабраў сыноў Завулёна і Нэфталі ў Кадэшы, і вырушыў з дзесяцьцю тысячамі ваяроў, і пайшла з імі Дэбора.
І сказаў Філістынец Давіду: «Ці ж я сабака, што ты ідзеш да мяне з кіем?» І пракляў Філістынец Давіда багамі сваімі.