І няхай яны будуць клікаць імя багоў сваіх, а я буду клікаць імя ГОСПАДА. І Бог, Які адкажа [і спашле] агонь, Той ёсьць Бог!» І ўвесь народ адказаў, і сказаў: «Добрае гэта слова».
3 ЦАРСТВАЎ 2:38 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І сказаў Шымэй валадару: «Добрае слова, якое прамовіў гаспадар мой, валадар. Так і зробіць слуга твой». І жыў Шымэй у Ерусаліме шмат дзён. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І сказаў Сэмэй цару: добра; як загадаў гаспадар мой цар, так зробіць раб твой. І жыў Сэмэй у Ерусаліме доўгі час. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Сямэй сказаў цару: «Добрае гэта слова; як гаспадар мой, цар, загадаў, так і зробіць паслугач твой». Такім чынам, на доўгія гады Сямэй абжыўся ў Ерузаліме. |
І няхай яны будуць клікаць імя багоў сваіх, а я буду клікаць імя ГОСПАДА. І Бог, Які адкажа [і спашле] агонь, Той ёсьць Бог!» І ўвесь народ адказаў, і сказаў: «Добрае гэта слова».
У дзень, калі ты выйдзеш і пяройдзеш ручай Кедрон, ведай, што сьмерцю памрэш. Кроў твая будзе на галаве тваёй».
І сталася, што праз тры гады двое слугаў Шымэя ўцяклі да Ахіша, сына Маахі, валадара Гату. І паведамілі Шымэю, кажучы: «Вось, слугі твае ў Гаце».
І адказаў валадар Ізраіля, і сказаў: «Паводле слова твайго, гаспадару мой, валадар, і я — твой, і ўсё маё — тваё».
І сказаў Эзэкія Ісаі: «Добрае слова ГОСПАДА, якое ты прамовіў». І сказаў: «Будзе супакой і праўда ў дні мае».