На месца Ёава Абсалом паставіў [начальнікам] над войскам Амасу. Амаса быў сынам чалавека, які называўся Етра, Ізмаэлец, які ўвайшоў да Абігайль, дачкі Нахаша, сястры Цэруі, маці Ёава.
3 ЦАРСТВАЎ 2:28 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І дайшла вестка [пра гэта] да Ёава, бо Ёаў прыхіліўся да Адоніі, хоць да Абсалома не схіляўся. І ўцёк Ёаў у Намёт ГОСПАДА, і ўхапіўся за рогі ахвярніка. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Чуткі дайшлі да Ёава, - як што Ёаў схіляўся на бок Аданіі, а на бок Саламона ня схіляўся, - і ўцёк Ёаў у скінію Гасподнюю і ўхапіўся за рогі ахвярніка. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) А вестка аб гэтым дайшла да Ёаба, Ёаб жа прыхіліўся да Адоніі, хоць да Абсалома не схіляўся; і ўцёк Ёаб у палатку Госпадаву, і ўхапіўся за рогі ахвярніка. |
На месца Ёава Абсалом паставіў [начальнікам] над войскам Амасу. Амаса быў сынам чалавека, які называўся Етра, Ізмаэлец, які ўвайшоў да Абігайль, дачкі Нахаша, сястры Цэруі, маці Ёава.
І скіраваў Давід траціну людзей сваіх пад руку Ёава, траціну — пад руку Абішая, сына Цэруі, брата Ёава, і траціну — пад руку Іттая з Гату. І сказаў валадар народу: «Я таксама пайду з вамі».
А Адонія, баючыся [стаць] перад абліччам Салямона, устаў, і пайшоў, і ўхапіўся за рогі ахвярніка.
Ён дамовіўся з Ёавам, сынам Цэруі, і з Абіятарам сьвятаром, і яны дапамагалі Адонію.
А калі хто намысьліў супраць бліжняга свайго, каб забіць яго падступна, ад ахвярніка Майго возьмеш яго на сьмерць.
I зробіш рогі ягоныя на чатырох вуглах ягоных, з яго будуць выходзіць рогі ягоныя, і пакрыеш іх медзьдзю.
Мне [належыць] помста і Я аднагароджу ў час, калі пахісьнецца нага іхняя! Бо блізка ўжо дзень загубы іхняй і надыходзіць рашэньне [лёсу] іхняга.