Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




3 ЦАРСТВАЎ 2:28 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

28 Чуткі дайшлі да Ёава, - як што Ёаў схіляўся на бок Аданіі, а на бок Саламона ня схіляўся, - і ўцёк Ёаў у скінію Гасподнюю і ўхапіўся за рогі ахвярніка.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

28 І дайшла вестка [пра гэта] да Ёава, бо Ёаў прыхіліўся да Адоніі, хоць да Абсалома не схіляўся. І ўцёк Ёаў у Намёт ГОСПАДА, і ўхапіўся за рогі ахвярніка.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

28 А вестка аб гэтым дайшла да Ёаба, Ёаб жа прыхіліўся да Адоніі, хоць да Абсалома не схіляўся; і ўцёк Ёаб у палатку Госпадаву, і ўхапіўся за рогі ахвярніка.

Глядзіце раздзел Копія




3 ЦАРСТВАЎ 2:28
8 Крыжаваныя спасылкі  

А Аданія, баючыся Саламона, устаў і пайшоў і ўхапіўся за рогі ахвярніка.


І раіўся ён зь Ёавам, сынам Саруіным, і з Авіятарам сьвятаром, і яны дапамагалі Аданію.


І выправіў Давід людзей - трэцюю частку пад рукою Ёава, трэцюю частку пад рукою Авэсы, сына Саруінага, брата Ёава, трэцюю частку пад рукою Этэя Гэцяніна. І сказаў цар людзям: я сам пайду з вамі.


Авэсалом паставіў Амэсая замест Ёава над войскам. Амэсай быў сын аднаго чалавека, імем Ефэра зь Ізрэеля, які ўвайшоў да Авігеі, дачкі Нааса, сястры Саруі, маці Ёава.


У Мяне помста і аддача, калі пахісьнецца нага іхняя; бо блізкі дзень пагібелі іх, неўзабаве настане ўгатаванае ім.


І зрабі рогі на чатырох вуглах яго, так каб рогі выходзілі зь яго; і абкладзі яго медзьдзю.


а калі хто з намерам забэе блізкага падступна, дык і ад ахвярніка Майго бяры яго на сьмерць.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы