І ён сказаў: «Прашу, каб ты сказала валадару Салямону, бо ён не адвернецца ад аблічча твайго, каб за жонку даў мне ён Абішаг Шунамянку».
3 ЦАРСТВАЎ 2:18 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І Батшэва сказала: «Добра, я пагавару адносна цябе з валадаром». Біблія (пераклад В. Сёмухі) І сказала Вірсавія: добра, я пагавару з царом пра цябе. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Бэтсэба сказала: «Добра, заступлюся я за цябе ў цара». |
І ён сказаў: «Прашу, каб ты сказала валадару Салямону, бо ён не адвернецца ад аблічча твайго, каб за жонку даў мне ён Абішаг Шунамянку».
І прыйшла Батшэва да валадара Салямона, каб пагаварыць з ім пра Адонію. І валадар устаў на спатканьне з ёй, і пакланіўся ёй, і сеў зноў на пасад свой. І паставіў ён пасад для маці валадара, і яна села праваруч яго.