І сказаў Ільля з Тэшбы з жыхароў Гілеаду Ахаву: «Як жывы ГОСПАД, Бог Ізраіля, перад Якім я стаю. У гэтыя гады ня будзе ані расы, ані дажджу, пакуль ня будзе слова з вуснаў маіх!»
3 ЦАРСТВАЎ 18:41 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І сказаў Ільля Ахаву: «Ідзі, еш і пі, бо [я чую] шум вялікага дажджу!» Біблія (пераклад В. Сёмухі) І сказаў Ільля Ахаву: ідзі, еж і пі, бо чуцен шум дажджу. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) і сказаў Ілля Ахабу: «Ідзі, еш і пі, бо гэта шум вялікага дажджу!» |
І сказаў Ільля з Тэшбы з жыхароў Гілеаду Ахаву: «Як жывы ГОСПАД, Бог Ізраіля, перад Якім я стаю. У гэтыя гады ня будзе ані расы, ані дажджу, пакуль ня будзе слова з вуснаў маіх!»
І сталася праз шмат дзён, у трэці год, было слова ГОСПАДА да Ільлі, кажучы: «Ідзі і зьявіся Ахаву, і Я дам дождж на аблічча зямлі».
І сказаў ім Ільля: «Схапіце прарокаў Баала, і няхай ніводзін з іх не ўцячэ!» І схапілі іх, і завёў іх Ільля да ручая Кішон, і там пазабіваў іх.
І пайшоў Ахаў есьці і піць, а Ільля ўзыйшоў на вяршыню Кармэля, і нахіліўся да зямлі, і схаваў аблічча сваё між каленяў сваіх.
Ты пачуй з неба і прабач грэх слугаў Тваіх і народу Твайго, Ізраіля, навучыўшы іх шляху добраму, па якім яны маюць ісьці, і спашлі дождж на зямлю Тваю, якую Ты даў народу Твайму ў спадчыну.
Ідзі, еш з радасьцю хлеб твой і пі са спакойным сэрцам віно тваё, калі даспадобы Богу справы твае.
Дзеля гэтага прашу вас прыняць ежу, бо гэта будзе дзеля вашага выратаваньня, бо нікому з вас волас з галавы не ўпадзе».