І яна пайшла, каб набраць [вады], і ён паклікаў да яе, і сказаў: «Прынясі мне яшчэ, калі ласка, лустачку хлеба рукою тваёй».
3 ЦАРСТВАЎ 17:9 - Біблія (пераклад А.Бокуна) «Устань і ідзі ў Сарэпту Сідонскую, і жыві там. Вось, Я загадаў там адной удаве, каб карміла цябе». Біблія (пераклад В. Сёмухі) устань і йдзі ў Сарэпта Сідонскую і заставайся там; Я загадаў там жанчыне ўдаве карміць цябе. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) «Устань і ідзі ў Сарэпту Сідонскую, і жыві там; бо Я загадаў там адной удаве, каб карміла цябе». |
І яна пайшла, каб набраць [вады], і ён паклікаў да яе, і сказаў: «Прынясі мне яшчэ, калі ласка, лустачку хлеба рукою тваёй».
І глянуў ён, і вось, каля галавы ягонай аладка печаная і збан вады. І ён еў, і піў, і зноў лёг спаць.
І палонныя войска гэтага, сыны Ізраіля, [успадкаемяць] Хананейцаў аж да Царфату, і палонныя з Ерусаліму, якія ў Сэфарадзе, успадкаемяць гарады Нэгеву.
А скарб гэты мы маем у гліняных начыньнях, каб празьмернасьць моцы была ад Бога, а ня з нас.
І сказаў ГОСПАД Гідэону: «Залішне народу пры табе, каб у рукі ягоныя Я выдаў Мадыянцаў, бо Ізраіль можа ўзьвялічваць сябе, кажучы: “Рука мая вызваліла мяне”.
І сказаў ГОСПАД да Гідэона: «Яшчэ зашмат народу. Завядзі яго да вады, і Я выспрабую яго. Пра каго табе скажу, каб ішоў з табою, той няхай пойдзе, а каму ісьці забараню, той няхай ня пойдзе».