І паслалі, і паклікалі яго. І прыйшоў Ерабаам і ўся царква Ізраіля, і прамовілі яны да Рэхабаама, кажучы:
3 ЦАРСТВАЎ 12:4 - Біблія (пераклад А.Бокуна) «Бацька твой узлажыў на нас ярмо цяжкае, а ты цяпер зьменшы цяжкія работы бацькі твайго і цяжар ярма ягонага, якое ён узлажыў на нас, і мы будзем служыць табе». Біблія (пераклад В. Сёмухі) бацька твой наклаў на нас цяжкае ярмо, а ты паслабі нам жорсткую працу бацькі твайго і цяжкае ярмо, якое ён наклаў на нас, і тады мы будзем служыць табе. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) «Бацька твой наклаў на нас ярмо найцяжэйшае; а ты цяпер зменшы крыху вельмі жорсткую ўладу бацькі твайго і найцяжэйшае ярмо яго, якое наклаў ён на нас, і мы будзем служыць табе». |
І паслалі, і паклікалі яго. І прыйшоў Ерабаам і ўся царква Ізраіля, і прамовілі яны да Рэхабаама, кажучы:
І меў Салямон дванаццаць намесьнікаў над усім Ізраілем, і яны рупіліся пра харчы для валадара і дому ягонага. Кожны з іх меў забясьпечваць харчы на адзін месяц у год.
Гэта велічыня падатку для працы, які вызначыў валадар Салямон, каб пабудаваць Дом ГОСПАДА і дом свой, і Мілло, і мур Ерусаліму, і Хацор, і Мэгіддо, і Гэзэр.
Бо яны вяжуць цяжары цяжкія і невыносныя і ўскладаюць на плечы людзям, а самі пальцам сваім ня хочуць зрушыць іх.
Бо тое ёсьць любоў Божая, каб мы захоўвалі прыказаньні Ягоныя; і прыказаньні Ягоныя няцяжкія.