Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




3 ЦАРСТВАЎ 1:7 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

Ён дамовіўся з Ёавам, сынам Цэруі, і з Абіятарам сьвятаром, і яны дапамагалі Адонію.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

І раіўся ён зь Ёавам, сынам Саруіным, і з Авіятарам сьвятаром, і яны дапамагалі Аданію.

Глядзіце раздзел

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

Ён дамовіўся з Ёабам, сынам Сэруі, і з Абіятарам, святаром, якія дапамагалі Адоніі.

Глядзіце раздзел



3 ЦАРСТВАЎ 1:7
12 Крыжаваныя спасылкі  

І паслаў Абсалом у час складаньня ахвяраў, і паклікаў Ахітафэля з Гіло, дарадцу Давіда, з гораду ягонага Гіло. І ўмацавалася змова, і народ зыходзіўся і павялічваўся вакол Абсалома.


там з табою Цадок і Абіятар, сьвятары. І ўсе словы, якія пачуеш у доме валадара, перакажаш Цадоку і Абіятару, сьвятарам.


І Ёаў [быў ]над усім войс­кам Ізраіля, а Бэная, сын Егаяды — над Керэтамі і Пэлетамі,


Шэва — пісар, Цадок і Абіятар — сьвятары.


І Ёаў, сын Цэруі, [быў] над войскам, а Язафат, сын Ахілюда — канцлер,


І адказаў валадар Салямон, і сказаў маці сваёй: «Чаму ты просіш Абішаг Шунамянку для Адоніі? Прасі таксама валадарства яму! Бо ён — старэйшы брат мой, мае пры сабе Абіятара сьвятара і Ёава, сына Цэруі».


І сказаў Давід: «Той, хто першы паб’е Евусэяў, будзе галоўным і князем». І ўзыйшоў першым Ёаў, сын Цэруі, і стаў галоўным.


Пасьля Ахітафэля [быў] Егаяда, сын Бэнаі, і Эбіятар; а начальнікам войска валадара [быў] Ёаў.


Паўстаюць валадары зямлі, і князі сабраліся разам супраць ГОСПАДА і супраць Памазанца Ягонага: