І зрабілі юнакі Абсалома Амнону так, як ім загадаў Абсалом. А ўсе сыны валадара ўскочылі, і сеў кожны на мула свайго, і ўцяклі.
3 ЦАРСТВАЎ 1:38 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І пайшоў Цадок сьвятар, і Натан прарок, і Бэная, сын Егаяды, і Керэты, і Пэлеты, і пасадзілі Салямона на мула валадара Давіда, і завялі яго ў Гіхон. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І пайшлі Садок сьвятар і Натан прарок і Ванэя, сын Ёдая, Хэлэтэі і Фэлэтэі, і пасадзіла Саламона на мула цара Давіда, і павялі яго ў Гіён. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І пайшоў Садок, святар, і Натан, прарок, і Баная, сын Ёяды, і херэты, і фелеты, і пасадзілі Саламона на мула цара Давіда і прывязлі яго ў Гіхон. |
І зрабілі юнакі Абсалома Амнону так, як ім загадаў Абсалом. А ўсе сыны валадара ўскочылі, і сеў кожны на мула свайго, і ўцяклі.
І праходзілі пад рукою ягонай усе слугі ягоныя, усе Керэты, усе Пэлеты і ўсе тыя, якія прыйшлі з Гату, шэсьцьсот чалавек, якія нагамі сваімі прыйшлі з Гату перад аблічча валадара.
І пайшлі з ім людзі Ёава, Керэты, і Пэлеты, і ўсе волаты. І выйшлі яны з Ерусаліму даганяць Шэву, сына Біхры.
А мяне, слугу твайго, і сьвятара Цадока, і Бэнаю, сына Егаяды, і Салямона, слугу твайго, ён не паклікаў.
І сказаў ім валадар: «Вазьміце з сабою слугаў гаспадара вашага, і пасадзіце Салямона, сына майго, на мула майго, і вядзіце яго ў Гіхон,
Але Цадок сьвятар, і Бэная, сын Егаяды, і Натан прарок, і Шымэй, і Рэй, і волаты Давіда не былі на баку Адоніі.
І ён сказаў: «Ты ведаеш, што валадараньне было [прызначана] мне, і ўвесь Ізраіль зьвяртаў аблічча сваё на мяне, каб я валадарыў, але валадарства адыйшло ад мяне, і яно ў брата майго, бо ГОСПАДАМ яно [дадзена] яму.
І паставіў валадар Бэнаю, сына Егаяды, начальнікам над войскам замест яго, а Цадока сьвятара паставіў валадар на месца Абіятара.
Гора жыхарам узьбярэжжа мора, народу Крыту! Слова ГОСПАДА на вас, Ханаан, зямля Філістынцаў! Я зьнішчу цябе, што ня будзе каму жыць.
Радуйся моцна, дачка Сыёну, усклікай, дачка Ерусаліму. Вось, Валадар твой прыходзіць да цябе, Ён праведны і збаўляе, Ён пакорны і сядзіць на асьле і на асьляняці, сыне асьліцы.
Мы напалі на Нэгеў Керэтаў, і на Нэгеў Юды, і на Нэгеў Халева, і Цыкляг спалілі агнём».