І суцяшаў Давід жонку сваю Батшэву, і ўвайшоў да яе, і спаў з ёю. І яна нарадзіла яму сына, і ён даў яму імя Салямон. І ГОСПАД палюбіў яго,
3 ЦАРСТВАЎ 1:10 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Але прарока Натана і Бэнаю, і волатаў, і брата свайго Салямона не паклікаў. Біблія (пераклад В. Сёмухі) А прарока Натана і Ванэю, і тых мацакоў, і Саламона, брата свайго, не запрасіў. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) а прарока Натана, і Банаю, і ўсіх ваяроў, і свайго брата Саламона не запрасіў. |
І суцяшаў Давід жонку сваю Батшэву, і ўвайшоў да яе, і спаў з ёю. І яна нарадзіла яму сына, і ён даў яму імя Салямон. І ГОСПАД палюбіў яго,
І сказаў Натан Батшэве, маці Салямона, кажучы: «Ці ты ня чула, што валадарыць Адонія, сын Хагіты, а гаспадар наш Давід [пра гэта] ня ведае?
І ён склаў у ахвяру мноства валоў, кормных цялят і авечак, і паклікаў усіх сыноў валадара, і Абіятара сьвятара, і Ёава, начальніка войска. А Салямона, слугу твайго, не паклікаў.
А мяне, слугу твайго, і сьвятара Цадока, і Бэнаю, сына Егаяды, і Салямона, слугу твайго, ён не паклікаў.
Але Цадок сьвятар, і Бэная, сын Егаяды, і Натан прарок, і Шымэй, і Рэй, і волаты Давіда не былі на баку Адоніі.
І прыйшоў Адонія, сын Хагіты, да Батшэвы, маці Салямона, і яна сказала: «Ці з мірам прыходзіш?» Ён адказаў: «З мірам».
Азарыя, сын Натана, [быў] над намесьнікамі, Завуд, сын Натана, сьвятар, — сябрам валадара.