Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




3 ЦАРСТВАЎ 1:10 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

10 А прарока Натана і Ванэю, і тых мацакоў, і Саламона, брата свайго, не запрасіў.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

10 Але прарока Натана і Бэнаю, і волатаў, і брата свайго Салямона не паклікаў.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

10 а прарока Натана, і Банаю, і ўсіх ваяроў, і свайго брата Саламона не запрасіў.

Глядзіце раздзел Копія




3 ЦАРСТВАЎ 1:10
8 Крыжаваныя спасылкі  

І суцешыў Давід Вірсавію, жонку сваю, і ўвайшоў да яе і спаў зь ёю; і яна нарадзіла сына і дала яму імя: Саламон. І Гасподзь палюбіў яго


Тады Натан сказаў Вірсавіі, маці Саламонавай, кажучы: ці чула ты, што Аданія, сын Агітын, зрабіўся царом, а гаспадар наш Давід, ня ведае пра тое?


І закалоў ён многа валоў, цялят і авечак і запрасіў усіх сыноў царскіх і сьвятара Авіятара і ваеначальніка Ёава: а Саламона, раба твайго, не запрасіў.


А мяне, раба твайго, і сьвятара Садока, і Ванэю, сына Ёдаевага, і Саламона, раба твайго, не запрасіў.


Але сьвятар Садок і Ванэя, сын Ёдаеў, і прарок Натан, і Сэмэй, і Рысій, і мацакі Давідавыя ня былі на баку Аданіі.


І прыйшоў Аданія, сын Агіты, да Вірсавіі, маці Саламона. Яна сказала: ці зь мірам прыход твой? І сказаў ён: зь мірам.


Азарыя, сын Натана, начальнік над прыстаўнікамі, і Завут, сын Натана сьвятара - сябар цара;


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы