І валадар Салямон, і ўся грамада Ізраіля, якая сабралася пры ім, ішлі перад Каўчэгам і складалі ахвяры з авечак і валоў так шмат, што ані запісаць, ані палічыць нельга было.
2 ЦАРСТВАЎ 6:17 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І прынесьлі Каўчэг ГОСПАДА, і паставілі яго на месцы ягоным, на сярэдзіне намёту, які паставіў для яго Давід. І склаў Давід перад абліччам ГОСПАДА цэласпаленьні і ахвяры мірныя. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І прынесьлі каўчэг Гасподні і паставілі яго на сваім месцы пасярод скініі, якую зладзіў для яго Давід; і прынёс Давід цэласпаленьні прад Госпадам і ахвяры мірныя. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І прынеслі каўчэг Госпада, і паставілі яго на месцы яго, у сярэдзіне палаткі, якую паставіў для яго Давід; і склаў Давід перад Госпадам ахвяры цэласпалення і ахвяры прымірэння. |
І валадар Салямон, і ўся грамада Ізраіля, якая сабралася пры ім, ішлі перад Каўчэгам і складалі ахвяры з авечак і валоў так шмат, што ані запісаць, ані палічыць нельга было.
І пабудаваў [Давід] сабе дамы ў горадзе Давіда, і падрыхтаваў месца для Каўчэгу Божага, і расьцягнуў для яго намёт.
І сабраў Давід усяго Ізраіля ў Ерусалім, каб прынесьці Каўчэг ГОСПАДА на месца ягонае, якое ён прыгатаваў для яго.
І прынесьлі Каўчэг Божы, і паставілі яго ў сярэдзіне Намёту, які Давід падрыхтаваў для яго, і склалі ахвяры цэласпаленьня і ахвяры мірныя перад абліччам Божым.
Гэта тыя, якіх Давід паставіў для сьпяваньня ў Доме ГОСПАДА, як супачыў там Каўчэг.
Каўчэг Божы перанёс Давід з Кірыят-Ярыму на [месца], якое Давід падрыхтаваў для яго, бо ён паставіў для яго намёт у Ерусаліме.
І валадар Салямон і ўся грамада Ізраіля, якая сабралася пры ім перад Каўчэгам, ахвяроўвалі авечак і валоў, якіх нельга было палічыць і запісаць з прычыны мноства.
І складзе ён як ахвяру мірную ГОСПАДУ тлушч яе, увесь курдзюк, адрэзаўшы яго па самую хрыбетную косьць, і тлушч, які пакрывае нутро, і ўвесь тлушч над ім,