Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




1 ЛЕТАПІСАЎ 6:31 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

31 Гэта тыя, якіх Давід паставіў для сьпяваньня ў Доме ГОСПАДА, як супачыў там Каўчэг.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

31 Вось тыя, якіх Давід паставіў начальнікамі над сьпевакамі ў доме Гасподнім, з часу пастаўленьня ў ім каўчэга.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

31 Гэта тыя, каго паставіў Давід на спяванне ў доме Госпада ад таго часу, як памясціў там каўчэг.

Глядзіце раздзел Копія




1 ЛЕТАПІСАЎ 6:31
16 Крыжаваныя спасылкі  

І прынесьлі Каўчэг ГОСПАДА, і паставілі яго на месцы ягоным, на сярэдзіне намёту, які паставіў для яго Давід. І склаў Давід перад абліччам ГОСПАДА цэласпаленьні і ахвяры мірныя.


і перанесьлі Каўчэг ГОСПАДА, Намёт Спатканьня і ўсе рэчы сьвятыя, якія [былі] ў Намёце, і несьлі іх сьвятары і лявіты.


І пабудаваў [Давід] сабе дамы ў горадзе Давіда, і падрыхтаваў месца для Каўчэгу Божага, і расьцягнуў для яго намёт.


І сталася, што Давід і старшыні Ізраіля, і тысячнікі вырушылі, каб вынесьці Каўчэг Запавету ГОСПАДА з дому Абэд-Эдома з радасьцю.


І Давід быў апрануты ў плашч з вісону, [таксама] і ўсе лявіты, якія несьлі Каўчэг і сьпявалі, і Хэнанія, начальнік сьпяваньня сьпевакоў. І на Давідзе быў эфод ільняны.


сын ягоны — Шыма; сын ягоны — Хагія; сын ягоны — Асая.


I яны служылі сьпевам перад Сялібай Намёту Спатканьня, пакуль Салямон не пабудаваў Дом ГОСПАДА ў Ерусаліме. I яны станавіліся на служэньне сваё паводле сем’яў сваіх.


А сьпевакі, галовы [дамоў] бацькоў лявітаў, [якія жылі] ў пакоях варты начной, дзень і ноч былі на служэньні сваім.


І заклалі будаўнікі падмурак Сьвятыні ГОСПАДА, і паставілі сьвятароў у шатах іхніх з трубамі, а лявітаў, сыноў Асафа, — з цымбаламі, каб хвалілі ГОСПАДА паводле пастановы Давіда, валадара Ізраіля.


«Вось месца супачынку Майго вечна. Тут буду жыць, бо яго ўпадабаў.


Паўстань, ГОСПАДЗЕ, у месца супачынку Твайго, Ты і каўчэг моцы Тваёй!


А звонку брамы ўнутранай [былі] два пакоі на ўнутраным панадворку, адзін з боку брамы паўночнай, і пярэдні бок ягоны на шляху на поўдзень, і адзін з боку брамы ўсходняй, і пярэдні бок ягоны на шляху на поўнач.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы