2 ЦАРСТВАЎ 21:19 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І яшчэ была вайна супраць Філістынцаў у Гобе. І Эльханан, сын Яарэ-Арэгіма з Бэтлеему, забіў Галіята з Гату, у якога тронак дзіды быў як навой ткацкі. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Была і другая бітва ў Гобе; тады забіў Элханан, сын Ягарэ-Аргіма Віфляемскага, Галіяфа Гэцяніна, у якога тронка дзіды была, як ткацкі навой. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І яшчэ была вайна супраць філістынцаў у Гобе, у якой Эльханан, сын Яіра з Бэтлехэма, забіў брата Галіята з Гета, у якога цаўё дзіды было быццам навой ткацкі. |
І яшчэ была вайна з Філістынцамі. І Эльханан, сын Яіра, забіў Ляхмі, брата Галіята, Хітыта, у якога тронак дзіды быў як навой ткацкі.
І сказаў ГОСПАД Самуэлю: «Дакуль ты будзеш сумаваць дзеля Саўла, якога Я адкінуў, каб ён ня быў валадаром над Ізраілем. Напоўні рог свой алеем і ідзі. Я пасылаю цябе да Есэя з Бэтлеему, бо сярод сыноў ягоных Я ўбачыў для Сябе валадара».