І Ішбі з Нову, які быў з нашчадкаў Рафы, і дзіда ягоная важыла трыста сыкляў медзі, і ён быў падперазаны новым [мячом], казаў, што заб’е Давіда.
2 ЦАРСТВАЎ 21:18 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І сталася пасьля гэтага, і зноў была вайна ў Гобе супраць Філістынцаў. І Сіббэхай з Хушу забіў Сафа, які з нашчадкаў Рафы. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Потым зноў была вайна зь Філістымлянамі ў Гобе; тады Савахай Хушацянін забіў Сафута, аднаго з нашчадкаў Рэфаімавых. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І зноў пачалася вайна ў Гобе супраць філістынцаў; тады Сабахай з Гусы забіў Сапу з роду Рэфы. |
І Ішбі з Нову, які быў з нашчадкаў Рафы, і дзіда ягоная важыла трыста сыкляў медзі, і ён быў падперазаны новым [мячом], казаў, што заб’е Давіда.
І была яшчэ вайна ў Гаце, і быў вялізарны чалавек, які меў па шэсьць пальцаў на кожнай руцэ і на кожнай назе, разам дваццаць чатыры пальцы, які таксама нарадзіўся ў Рафы.
Гэтыя чатыры нарадзіліся ў Рафы з Гату. І яны загінулі ад рукі Давіда і ад рукі слугаў ягоных.
Восьмы на восьмы месяц — Сібэхай Хушанін, з Зархітаў; і ў харугве ягонай — дваццаць чатыры тысячы.