І сказаў Абсалом Хушаю: «Ці такая ласка твая да сябра твайго? Чаму ты не пайшоў з сябрам тваім?»
2 ЦАРСТВАЎ 16:18 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І сказаў Хушай Абсалому: «Не [пайшоў]! Бо каго выбраў ГОСПАД і гэты народ, і ўвесь Ізраіль, з тым і я застануся. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І сказаў Хусій Авэсалому: не, каго выбраў Гасподзь і гэты народ і ўвесь Ізраіль, з тым і я, і зь ім застануся. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Адказаў Хусай Абсалому: «Ніякім чынам; бо каго выбраў Госпад, і гэты народ, і ўвесь Ізраэль, таму чалавеку я і належу і з тым я застануся. |
І сказаў Абсалом Хушаю: «Ці такая ласка твая да сябра твайго? Чаму ты не пайшоў з сябрам тваім?»
А да таго, каму я маю служыць? Ці ж ня сыну ягонаму? Як служыў я бацьку твайму, так буду [служыць] табе».
І ўзяў Самуэль рог з алеем, і памазаў яго ў прысутнасьці братоў ягоных. І зыйшоў на Давіда Дух ГОСПАДА ад таго дня. А Самуэль падняўся і вярнуўся ў Раму.