І меў Амнон сябра імем Ёнадаў, сына Шаммы, брата Давіда. Ёнадаў быў чалавек вельмі хітры.
2 ЦАРСТВАЎ 13:4 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І ён сказаў яму: «Чаму ты худнееш з вечару да вечару, сыне валадара? Ці не паведаміш мне [пра гэта]?» І Амнон сказаў яму: «Я кахаю Тамар, сястру Абсалома, брата майго». Біблія (пераклад В. Сёмухі) І ён сказаў яму: чаго ты так худнееш з кожным днём, сын цароў, - ці не адкрыеш мне? І сказаў яму Амнон: Тамар, сястру Авэсаломаву, брата майго, кахаю я. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Ён запытаўся ў яго: «Царэвічу, чаму ты так худзееш з дня на дзень? Чаму не хочаш мне расказаць пра гэта?» І Амнон сказаў яму: «Я кахаю Тамар, сястру Абсалома, брата майго». |
І меў Амнон сябра імем Ёнадаў, сына Шаммы, брата Давіда. Ёнадаў быў чалавек вельмі хітры.
І сказаў яму Ёнадаў: «Ляж у ложак і ўдавай хворага. І прыйдзе бацька твой адведаць цябе, і ты скажы яму: “Няхай прыйдзе, прашу, сястра мая Тамар і пакорміць мяне хлебам, і на вачах маіх зробіць пасілак, каб я бачыў гэта і еў з рук ейных”».
І прыйшла да яго Езабэль, жонка ягоная, і сказала яму: «Чаму смутны дух твой і ты не ясі хлеба?»
І сказала яму Езабэль, жонка ягоная: «Так ты кіруеш валадарствам Ізраіля! Устань і еш хлеб, і няхай будзе добра на сэрцы тваім. Я дам табе вінаграднік Набота з Езрээлю».
Выраз аблічча іхняга сьведчыць супраць іх, як Садом выяўляюць яны грэх свой і не хаваюць [яго]. Гора душы іхняй, бо яны самі сабе рыхтуюць зло.
Яны павінны саромецца, бо брыдоту рабілі. Але сорамам яны не саромяцца і чырванець ня ўмеюць. Дзеля таго ўпадуць яны паміж тых, якія падаюць, і ў час, калі Я наведваю іх, яны спатыкнуцца, кажа ГОСПАД.
Не адкрывай голасьці сястры тваёй, дачкі бацькі твайго або дачкі маці тваёй, ці яна нарадзілася ў доме, ці па-за домам. Не адкрывай голасьці іх.
Калі хто возьме сястру сваю, дачку бацькі свайго або дачку маці сваёй, і будзе аглядаць голасьць яе, а яна будзе аглядаць голасьць яго, гэта сорам; няхай будуць забітыя перад вачыма сыноў народу свайго; ён адкрыў голасьць сястры сваёй, беззаконьня ён дапусьціўся.
Да зла [скіраваныя] абедзьвума рукамі, каб рабіць яго спраўна, князь вымагае [хабару], і судзьдзя [вымагае] платы, і вялікі выказвае згубнае [жаданьне] душы сваёй, і выкрыўляюць усё.