І Натан пайшоў у дом свой, а ГОСПАД дакрануўся дзіцяці, якога нарадзіла жонка Урыі Давіду, і яно захварэла.
2 ЦАРСТВАЎ 12:16 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І прасіў Давід Бога за хлопчыка, і посьціў Давід пастом, і прыйшоў [у Дом Божы], і начаваў [там], і ляжаў на зямлі. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І маліўся Давід Богу за дзіця, і пасьціўся Давід, і адасобіўшыся правёў ноч, лежачы на зямлі. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) і прасіў Давід Госпада за дзіця, і пасціў, і ўваходзіў у дом, і начаваў, лежачы на зямлі. |
І Натан пайшоў у дом свой, а ГОСПАД дакрануўся дзіцяці, якога нарадзіла жонка Урыі Давіду, і яно захварэла.
І сказаў [Давід]: «Пакуль дзіця жыло, я посьціў і плакаў, бо я казаў сабе: “Хто ведае, можа, ГОСПАД зьлітуецца, і дзіця будзе жыць?”
І ўстаў валадар, і разьдзёр адзеньне сваё, і ўпаў на зямлю, і ўсе слугі ягоныя, якія стаялі [там], разьдзёрлі адзеньне сваё.
І сталася, калі Ахаў пачуў словы гэтыя, ён разьдзёр адзеньне сваё, апрануў зрэбніцу на цела сваё, і посьціў, і спаў у зрэбніцы, і хадзіў сумны.
І сталася, калі я пачуў словы гэтыя, я сеў, і плакаў, і быў у жалобе [некалькі дзён], і посьціў, і маліўся перад абліччам Бога нябеснага.
«Ідзі, зьбяры ўсіх Юдэяў, якія знаходзяцца ў Шушане, і посьціце за мяне, і ня ешце і ня піце тры дні, ані ўдзень, ані ўначы; і я, і дзяўчаты мае будзем таксама посьціць, і тады я пайду да валадара, хоць гэта не паводле закону, і калі маю загінуць, дык загіну».
Бо руплівасьць пра Дом Твой зьядае мяне, і зьнявагі тых, што Цябе зьневажаюць, зыйшлі на мяне.
І Госпад, ГОСПАД Магуцьцяў, паклікаў вас у той дзень плакаць і галасіць, і абстрыгчы [валасы], і апрануцца ў зрэбніцу.
Пасьля пайшоў валадар у палац свой і правёў ноч у посьце, і музычных інструмэнтаў не прыносілі да яго, і сон ягоны адыйшоў ад яго.
І я зьвярнуў аблічча маё да Госпада Бога, каб шукаць [Яго] ў малітве і ў маленьнях, у посьце, зрэбніцы і попеле.
Хто ведае, ці ня зьвернецца Бог [да нас], і ці не пашкадуе, і ці не адверне гнеў палючы Свой, каб мы не загінулі?»
Тады Егошуа разьдзёр адзеньне сваё і ўпаў на аблічча сваё на зямлю перад Каўчэгам ГОСПАДА, ён і старшыні Ізраіля, аж да вечара, і пасыпалі попелам галовы свае.