І пасваячыўся Салямон з фараонам, валадаром Эгіпту, і ўзяў за жонку дачку фараона. І ўвёў ён яе ў горад Давіда, калі яшчэ не пабудаваў дом сабе, і Дом ГОСПАДА, і муры кругом Ерусаліму.
2 ЛЕТАПІСАЎ 8:11 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І перавёў Салямон дачку фараона з гораду Давіда ў дом, які пабудаваў для яе; бо ён казаў: «Ня будзе жыць жонка мая ў доме Давіда, валадара Ізраіля, бо ён сьвяты, бо ўвайшоў у яго Каўчэг ГОСПАДА». Біблія (пераклад В. Сёмухі) А дачку фараонавую перавёў Саламон з горада Давідавага ў дом, які пабудаваў для яе, бо, казаў ён не павінна жыць жанчына ў мяне ў доме Давіда, цара Ізраілевага, бо сьвяты ён, таму што ўвайшоў у яго каўчэг Гасподні. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Дачку ж фараона перавёў з горада Давіда ў дом, для яе пабудаваны, бо казаў цар: «Не павінна жанчына прабываць у мяне ў доме Давіда, цара Ізраэля, бо ён ёсць месца святое таму, што ўвайшоў у яго каўчэг Госпада». |
І пасваячыўся Салямон з фараонам, валадаром Эгіпту, і ўзяў за жонку дачку фараона. І ўвёў ён яе ў горад Давіда, калі яшчэ не пабудаваў дом сабе, і Дом ГОСПАДА, і муры кругом Ерусаліму.
А дом ягоны, у якім жыў, быў за домам з заляй на панадворку, асобна пабудаваны. І пабудаваў ён дом, падобны да [дому] з заляй, для дачкі фараона, якую ўзяў за жонку.
Калі дачка фараона перайшла з гораду Давіда ў дом свой, які пабудаваў ёй Салямон, тады ён пабудаваў Мілло.
І яны былі князямі-намесьнікамі, якія ў валадара Салямона, — дзьвесьце пяцьдзясят, якія мелі ўладу над народам.
I буду сустракацца там з сынамі Ізраіля, і будзе асьвячонае [тое месца] славаю Маёю.
I сказаў [Бог]: «Не падыходзь сюды; здымі абутак твой з ног тваіх, бо месца, на якім ты стаіш, ёсьць зямля сьвятая».
«Сыне чалавечы, зьвярні аблічча тваё на Ерусалім і скіруй [слова] супраць сьвятых месцаў, і прароч супраць зямлі Ізраіля.