2 ЛЕТАПІСАЎ 6:34 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Калі выйдзе народ Твой на вайну супраць ворагаў сваіх шляхам, якім Ты пашлеш яго, і будзе маліцца Табе ў накірунку гораду гэтага, які Ты абраў, і Дому, які я пабудаваў для імя Твайго, Біблія (пераклад В. Сёмухі) Калі выйдзе народ Твой на вайну супроць няпрыяцеляў сваіх шляхам, якім Ты пашлеш яго, і будзе маліцца Табе, павярнуўшыся да горада гэтага, які выбраў Ты, і да храма, які я пабудаваў імю Твайму, Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Калі народ Твой выйдзе ў бой са сваімі непрыяцелямі дарогаю, якою пашлеш іх, ды будзе маліцца да Цябе, да выбранага Табою горада і дома, які збудаваў я для Твайго імя, |
І сталася, што ўбачылі начальнікі калясьніцаў Язафата і сказалі: «Гэта валадар Ізраіля», — і атачылі яго, каб біцца з ім. І закрычаў Язафат, і ГОСПАД дапамог яму, і адвёў іх Бог ад яго.
Ты пачуй з неба, з месца знаходжаньня Твайго, і зрабі ўсё, пра што будзе клікаць да Цябе чужынец, каб пазналі ўсе народы зямлі імя Тваё і каб баяліся Цябе, як народ Твой, Ізраіль, каб ведалі, што імя Тваё заклікаецца над Домам гэтым, які я пабудаваў.
але Я выбраў Ерусалім, каб там было імя Маё, і выбраў Давіда, каб ён быў над народам Маім, Ізраілем”.
І што адкажуць пасланцам народаў? Тое, што ГОСПАД заснаваў Сыён і ў ім маюць надзею прыгнечаныя з народу Ягонага».
А Данііл, калі даведаўся, што падпісаны ліст, пайшоў у дом свой, і вокны ў пакоі ягоным былі адчыненыя ў бок Ерусаліму, і тройчы ў дзень ён схіліў калені свае і маліўся, і дзякаваў Богу свайму так, як рабіў перад гэтым.
і паслаў цябе ГОСПАД у дарогу, і сказаў: “Ідзі, і палажы закляцьце на Амалека, і ваюй з ім аж да вынішчэньня яго”.
І цяпер ідзі, і пабі Амалека, і палажы закляцьце на ўсё, што ён мае. Не шкадуй яго, але забівай ад мужчыны аж да жанчыны, ад малога аж да немаўляці, валоў і авечак, вярблюдаў і аслоў».