І таксама лявітам ня трэба насіць Сялібу і ўсялякія прылады ейныя для служэньня ў ёй».
2 ЛЕТАПІСАЎ 35:3 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І ён сказаў лявітам, якія вучылі ўвесь Ізраіль і былі пасьвячоныя для ГОСПАДА: «Пастаўце Каўчэг Сьвяты ў Доме, які пабудаваў Салямон, сын Давіда, валадар Ізраіля. Ня будзе [ён] цяжарам на рамёнах вашых. Цяпер служыце ГОСПАДУ, Богу вашаму, і народу Ягонаму, Ізраілю. Біблія (пераклад В. Сёмухі) і сказаў лявітам, настаўнікам усіх Ізраільцянаў, пасьвечаных Госпаду: пастаўце каўчэг сьвяты ў храме, які пабудаваў Саламон, сын Давідаў, цар Ізраілеў; няма вам патрэбы насіць яго на плячах; служэце цяпер Госпаду Богу нашаму і народу Яго Ізраілю; Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Таксама левітам, якія навучалі ўвесь Ізраэль і былі пасвячоны Госпаду, сказаў: «Пастаўце святы каўчэг у святыні, якую пабудаваў Саламон, сын Давіда, цар Ізраэля; не будзеце ўжо больш насіць яго на плячах. Цяпер будзеце служыць Госпаду, Богу вашаму, і Яго народу Ізраэлю. |
І таксама лявітам ня трэба насіць Сялібу і ўсялякія прылады ейныя для служэньня ў ёй».
А ў трэці год валадараньня свайго ён паслаў князёў сваіх: Бэнхаіла, Абадыю, Захарыю, Натанаэля і Міхаю, каб яны вучылі ў гарадах Юды.
І прамовіў Эзэкія да сэрца ўсіх лявітаў, якія мелі добрае разуменьне ГОСПАДА. І елі ўвесь час [сьвяточны] сем дзён, ахвяруючы ахвяры мірныя і славячы ГОСПАДА, Бога бацькоў сваіх.
І калі яны вымалі срэбра, прынесенае ў Дом ГОСПАДА, Хількія, сьвятар, знайшоў кнігу Закону ГОСПАДА, [дадзеную] праз рукі Майсея.
І прынесьлі сьвятары Каўчэг Запавету ГОСПАДА на месца ягонае, у Давір Дому, у Сьвятое Сьвятых, пад крылы херувімаў.
І перавёў Салямон дачку фараона з гораду Давіда ў дом, які пабудаваў для яе; бо ён казаў: «Ня будзе жыць жонка мая ў доме Давіда, валадара Ізраіля, бо ён сьвяты, бо ўвайшоў у яго Каўчэг ГОСПАДА».
I сказаў Майсей: «Напоўніце рукі свае сёньня для ГОСПАДА, бо кожны быў супраць сына свайго і супраць брата свайго, каб Ён даў вам сёньня дабраслаўленьне».
Бо вусны сьвятара павінны захоўваць веданьне, і закону шукаюць з вуснаў ягоных, бо ён — пасланец ГОСПАДА Магуцьцяў.
І Я даю лявітаў Аарону і сынам ягоным спаміж сыноў Ізраіля, каб яны служылі Мне за сыноў Ізраіля ў Намёце Спатканьня, каб перамольваць ГОСПАДА за сыноў Ізраіля, і ня будзе кары на сыноў Ізраіля, калі наблізяцца сыны Ізраіля да Сялібы».
Бо мы не саміх сябе абвяшчаем, але Хрыста Ісуса, Госпада; а мы — слугі вашыя дзеля Ісуса.
Яны вучаць Якуба пастановам Тваім і [навучаюць] Ізраіля Закону Твайму; і паляць кадзіла ў ноздры Твае, і цэласпаленьні — на ахвярніку Тваім.