А іншыя дзеяньні Егу, і ўсё, што ён зрабіў, і мужнасьць ягоная запісаныя ў Кнізе летапісаў валадароў Ізраіля.
2 ЛЕТАПІСАЎ 35:27 - Біблія (пераклад А.Бокуна) і дзеяньні ягоныя, першыя і апошнія, запісаныя ў Кнізе валадароў Ізраіля і Юды. Біблія (пераклад В. Сёмухі) і дзеі ягоныя, першыя і апошнія, апісаны ў кнізе цароў Ізраільскіх і Юдэйскіх. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) таксама яго дзеянні, першыя і апошнія, запісаны ў кнізе Цароў Ізраэля і Юдэі. |
А іншыя дзеяньні Егу, і ўсё, што ён зрабіў, і мужнасьць ягоная запісаныя ў Кнізе летапісаў валадароў Ізраіля.
А іншыя дзеяньні Эзэкіі, і мужнасьць ягоная, і як ён зрабіў сажалку і канал і ўвёў ваду ў горад, запісаныя ў Кнізе летапісаў валадароў Юды.
І дзеяньні Рэхабаама, першыя і апошнія, вось, яны запісаныя ў дзеях Шэмаі прарока і Іддо відушчага ў сьпісах радаводных. І [былі] войны ў Рэхабаама з Ерабаамам усе дні.
А рэшта дзеяньняў Язафата, першыя і апошнія, вось, яны запісаныя ў дзеях Егу, сына Ханані, якая далучана да Кнігі валадароў Ізраіля.
А пра сыноў ягоных, і пра мноства цяжараў, [накладзеных] на яго, і пра направу Дому Божага, вось, гэта запісана ў гісторыі Кнігі валадароў. І пачаў валадарыць Амазія, сын ягоны, пасьля яго.
А іншыя справы Амазіі, першыя і апошнія, запісаныя ў Кнізе валадароў Юды і Ізраіля.
А іншыя дзеяньні Эзэкіі, і дабрадзейства ягонае, вось, яны запісаныя ў відзежах Ісаі, сына Амоса, прарока, у Кнізе валадароў Юды і Ізраілю.
А малітва ягоная, і як [Бог] быў упрошаны ім, і ўвесь грэх ягоны, і нявернасьць ягоная, і месцы, на якіх ён пабудаваў узвышшы і паставіў Астартаў і балваноў перад скарэньнем сваім, вось, яны запісаныя ў Летапісе Хазая.
А іншыя дзеяньні Ёсіі і дабрадзействы ягоныя, згодныя з напісаным у Законе ГОСПАДА,
І ўзяў народ зямлі Егаахаза, сына Ёсіі, і паставілі яго за валадара ў Ерусаліме пасьля бацькі ягонага.