І склаў у ахвяру Адонія авечак, валоў і кормных цялят каля Эвэн-Газахэлет, што каля Эн-Рагеля, і паклікаў усіх братоў сваіх, сыноў валадара, і ўсіх людзей Юды, слугаў валадара.
2 ЛЕТАПІСАЎ 18:2 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І пайшоў ён праз некалькі гадоў да Ахава ў Самарыю. І ахвяраваў Ахаў мноства авечак і валоў для яго і для людзей, што з ім, і намовіў яго ісьці на Рамот Гілеадзкі, Біблія (пераклад В. Сёмухі) І пайшоў празь некалькі гадоў да Ахава ў Самарыю; і закалоў дзеля яго Ахаў мноства быдла дробнага і буйнога, і дзеля людзей, якія былі зь ім, і схіляў яго ісьці на Рамот Галаадскі. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І па некалькіх гадах накіраваўся да Ахаба ў Самарыю, і да прыбыцця яго Ахаб забіў многа авечак і валоў, яму і народу, які прыбываў разам з ім; і ўгаварыў яго, каб ён пайшоў з ім супраць Рамота ў Галаадзе. |
І склаў у ахвяру Адонія авечак, валоў і кормных цялят каля Эвэн-Газахэлет, што каля Эн-Рагеля, і паклікаў усіх братоў сваіх, сыноў валадара, і ўсіх людзей Юды, слугаў валадара.
Бэн-Гэбэр — у Рамоце Гілеадзкім, ён меў Хавот-Яір сыноў Манасы ў Гілеадзе, і ваколіцы Аргобу ў Башане — шэсьцьдзясят вялікіх гарадоў з мурамі і мядзянымі засаўкамі;
І прарок Элісэй паклікаў аднаго з сыноў прарокаў, і сказаў яму: «Падперажы сьцёгны твае і вазьмі пасудзіну з алеем у руку тваю, і ідзі ў Рамот Гілеадзкі.
І сказаў Ахаў, валадар Ізраіля, Язафату, валадару Юды: «Ці пойдзеш са мною на Рамот Гілеадзкі?» Той сказаў яму: «Як ты, так і я; як народ твой, так і народ мой; і я [буду] з табою на вайне».
І выйшаў перад аблічча ягонае Егу, сын Ханані, відушчы, і сказаў валадару Язафату: «Ці будзем дапамагаць бязбожніку і любіць тых, якія ненавідзяць ГОСПАДА? За гэта гнеў на табе ад аблічча ГОСПАДА.
Але ў час усяго гэтага я ня быў у Ерусаліме, бо ў трыццаць другім годзе Артарксэркса, валадара Бабілонскага, я пайшоў да валадара і праз пэўны час выпрасіўся, [каб адыйсьці] ад валадара.
[Гэта] Бэцэр у пустыні на раўніне для [сыноў] Рубэна, Рамот у Гілеадзе для [сыноў] Гада, і Галян у Башане для [сыноў] Манасы.
А на другім баку Ярдану, на ўсход ад Ерыхону, вызначылі Бэцэр у пустыні, на раўніне пакаленьня Рубэна, Рамот у Гілеадзе, з пакаленьня Гада, і Галян у Башане, з пакаленьня Манасы.