Іншыя дзеяньні Абіяма і ўсё, што ён рабіў, запісаныя ў Кнізе летапісаў валадароў Юды. І была вайна паміж Абіямам і Ерабаамам.
2 ЛЕТАПІСАЎ 13:3 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І скіраваў Абія на вайну войска, ваяроў спраўных чатырыста тысячаў выбранцоў; а Ерабаам выйшаў супраць яго на вайну з васьмістамі тысячамі выбранцоў, ваяроў мужных. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І вывеў Авія на вайну войска зь людзей адважных, з чатырохсот тысяч чалавек адборных; а Ераваам выступіў супроць яго на вайну з васьмюстамі тысяч чалавек, таксама адборных, адважных. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І калі Абія пачынаў вайну, меў чатырыста тысяч адборных, вельмі здатных да бою ваяроў, Ерабаам супраць іх выставіў фронт у восемсот тысяч ваяроў, і яны таксама былі адборныя і вельмі мужныя ў баях. |
Іншыя дзеяньні Абіяма і ўсё, што ён рабіў, запісаныя ў Кнізе летапісаў валадароў Юды. І была вайна паміж Абіямам і Ерабаамам.
І даў Ёаў лічбу палічанага народу Давіду; і было ўсіх Ізраільцян тысяча тысячаў і сто тысячаў мужоў, якія выцягваюць меч, а ў Юды — чатырыста семдзясят тысячаў, якія выцягваюць меч.
І прыйшоў Рэхабаам у Ерусалім, і сабраў з дому Юды і Бэн’яміна сто восемдзясят тысячаў выбраных ваяроў, каб ваяваць з Ізраілем і вярнуць валадарства Рэхабааму.
Тры гады ён валадарыў у Ерусаліме; імя маці ягонай — Міхая, дачка Урыэля з Гівы. І была вайна паміж Абіям і Ерабаамам.
І стаў Абія на вяршыні гары Цэмараім, якая ў гарах Эфраіма, і сказаў: «Паслухайце мяне, Ерабаам і ўвесь Ізраіль!