2 КАРЫНФЯНАЎ 10:15 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Мы не бяз меры хвалімся чужою працаю, але маем надзею, што з узрастаньнем веры вашае з лішкам узьвялічымся і мы ў вас паводле часткі нашае, Біблія (пераклад В. Сёмухі) мы не бязь меры хвалімся, ня чужою працаю, а спадзяёмся, што калі будзе расьці вера вашая, над меру пабольшыць у вас удзел наш, Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Не хвалімся без меры чужой працай. Спадзяёмся, аднак, што з узрастаннем вашай веры мы таксама ўзрастаць будзем у вас па нашай мерцы, |
А пры гэтым я намагаўся дабравесьціць ня там, дзе быў абвешчаны Хрыстос, каб не будаваць на чужым падмурку,
А мы не бяз меры хваліцца будзем, але паводле меры меркі, якой надзяліў нас Бог мерыць, каб дасягнуць і да вас.
Заўсёды павінны мы дзякаваць Богу за вас, браты, як належыцца, бо моцна ўзрастае вера вашая і памнажаецца любоў кожнага адзін да аднаго між усімі вамі,