І ўстаў Давід, і пайшоў з усім народам, які з ім, да Баал-Юды, каб адтуль прынесьці Каўчэг Божы, над якім клікалі імя ГОСПАДА Магуцьцяў, Які сядзіць на херувімах.
1 ЦАРСТВАЎ 6:21 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І паслалі яны пасланцоў да жыхароў Кірыят-Ярыму, кажучы: «Вярнулі Філістынцы Каўчэг ГОСПАДА. Прыходзьце і забярыце яго да сябе». Біблія (пераклад В. Сёмухі) І паслалі паслоў да жыхароў Кірыятыярыма сказаць: Філістымляне вярнулі каўчэг Госпада; прыйдзеце, вазьмеце яго сабе. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І паслалі яны пасланцоў да жыхароў Карыят-Ярыма, кажучы: «Вярнулі філістынцы каўчэг Госпада. Прыходзьце і забярыце яго наверх да сябе». |
І ўстаў Давід, і пайшоў з усім народам, які з ім, да Баал-Юды, каб адтуль прынесьці Каўчэг Божы, над якім клікалі імя ГОСПАДА Магуцьцяў, Які сядзіць на херувімах.
Быў таксама чалавек, які прарочыў у імя ГОСПАДА, Урыя, сын Шэмаі з Кірыят-Ярыму. Ён прарочыў супраць гораду гэтага і супраць зямлі гэтай [словамі], як усе словы Ярэміі.
Ідзіце, прашу, да месца Майго ў Шыло, дзе даўней выбраў Я сялібу для імя Майго, і паглядзіце, што Я зрабіў яму з прычыны ліхоцьця народу Майго, Ізраіля.
Я зраблю Дому гэтаму, над якім клічуць імя Маё і на які вы спадзяецеся, і месцу гэтаму, якое Я даў вам і бацькам вашым, тое самае, што Я зрабіў з Шыло.
З вяршыні гары заварочвала мяжа да крыніцы Мэ-Нэфтаах і вяла да гарадоў гары Эфрон, і заварочвала мяжа да Баалы або Кірыят-Ярыму.
І паварочвала мяжа на захад, і [зыходзіла] на поўдзень ад гары, якая на поўдні перад Бэт-Харонам, і спынялася пры Кірыят-Баале, гэта Кірыят-Ярым, горад сыноў Юды. Гэта бок заходні.
І сыны Ізраіля вырушылі, і ў трэці дзень прыйшлі ў гарады іхнія, а гарады іхнія Гібэон, Кефіра, Бэерот і Кірыят-Ярым.
Яны пайшлі і разлажыліся табарам у Кірыят-Ярыме ў Юдэі. І тое месца з таго дня называюць Табар Дана, і знаходзіцца яно на захад ад Кірыят-Ярыму.