1 ЦАРСТВАЎ 5:1 - Біблія (пераклад А.Бокуна) А Філістынцы ўзялі Каўчэг Божы і занесьлі яго з Эбэн-Гаэзэру ў Ашдод. Біблія (пераклад В. Сёмухі) А Філістымляне ўзялі каўчэг Божы і прынесьлі яго з Авэн-Эзэра ў Азот. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) А філістынцы ўзялі каўчэг Божы і занеслі яго з Абэн-Эзэра ў Азот. |
У год, калі Тартан прыйшоў да Ашдоду, калі паслаў яго Саргон, валадар Асірыі, і ён ваяваў супраць Ашдоду, і здабыў яго,
Дайце пачуць [гэта] ў палацах у Ашдодзе і ў палацах у зямлі Эгіпецкай і кажыце: “Зьбярыцеся на гарах Самарыі, і пабачце замяшаньне вялікае сярод яе, і прыгнёт унутры яе”.
А Філіп апынуўся ў Азоце; і, праходзячы, дабравесьціў па ўсіх гарадах, пакуль прыйшоў у Цэзарэю.
Не засталося [сыноў] Анака ў зямлі сыноў Ізраіля, толькі ў гарадах Газа, Гат і Ашдод яны засталіся.
ад Шыхору, на ўсход ад Эгіпту аж да мяжы Экрону на поўначы, зямля Ханаан, якая дзеліцца паміж пяцьцю князямі Філістынскімі з Газы, Ашдоду, Ашкелёну, Гату і Экрону, і Авеямі на поўдні;
І было слова Самуэля да ўсяго Ізраіля. Ізраільцяне вырушылі на вайну супраць Філістынцаў і разлажыліся табарам каля Эбэн-Гаэзэру, а Філістынцы разлажылі табар свой у Афэку.
І ўзяў Самуэль адзін камень, і палажыў яго паміж Міцпою і Шэнам, і назваў тое месца Эбэн-Гаэзэр, і сказаў: «Аж дасюль дапамог нам ГОСПАД».