І праходзілі пад рукою ягонай усе слугі ягоныя, усе Керэты, усе Пэлеты і ўсе тыя, якія прыйшлі з Гату, шэсьцьсот чалавек, якія нагамі сваімі прыйшлі з Гату перад аблічча валадара.
1 ЦАРСТВАЎ 30:9 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І пайшоў Давід сам і шэсьцьсот чалавек, якія з ім, і дайшлі да ручая Бэсор, і тыя, што змучыліся, затрымаліся. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І пайшоў Давід сам і шэсьцьсот мужчын, якія былі зь ім; і прыйшлі да патока Васор і стомленыя спыніліся там. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Такім чынам, пайшоў Давід сам і шэсцьсот ваяроў, якія былі пры ім, і дайшлі аж да ручая Бэзор, і тыя, што змучыліся, крыху затрымаліся. |
І праходзілі пад рукою ягонай усе слугі ягоныя, усе Керэты, усе Пэлеты і ўсе тыя, якія прыйшлі з Гату, шэсьцьсот чалавек, якія нагамі сваімі прыйшлі з Гату перад аблічча валадара.
І павёў Давід людзей сваіх, якія з ім [былі], кожнага з домам ягоным, і яны абжыліся ў гарадах Хеўрону.
І ўстаў Давід, і пайшоў ён і шэсьцьсот чалавек, якія з ім, да Ахіша, сына Маоха, валадара Гату.
І перасьледаваў Давід і чатырыста чалавек, а дзьвесьце спыніліся, бо былі змучаныя і не маглі перайсьці праз ручай Бэсор.