1 ЦАРСТВАЎ 30:1 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І сталася, калі Давід і людзі ягоныя вярталіся ў Цыкляг, на трэці дзень Амалекцы напалі на Нэгеў і Цыкляг, і здабылі Цыкляг, і спалілі агнём, Біблія (пераклад В. Сёмухі) На трэці дзень пасьля таго, як Давід і людзі ягоныя пайшлі ў Сэкелаг, Амалікіцяне напалі з поўдня на Сэкелаг і ўзялі Сэкелаг і спалілі яго агнём, Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І калі Давід разам са сваімі ваярамі прыйшоў ў Сікэлаг, амалекцы напалі на Нагэб і Сікэлаг, і здабылі Сікэлаг і спалілі яго агнём; |
І сталася пасьля сьмерці Саўла, што Давід вярнуўся пасьля перамогі над Амалекам і спыніўся на два дні ў Цыклягу.
І сталася на трэці дзень, вось, чалавек прыйшоў з табару, з [атачэньня] Саўла, у падзёртым адзеньні і з пасыпанай зямлёй галавой. І прыйшоў ён да Давіда, і ўпаў на зямлю, і пакланіўся.
І праходзілі пад рукою ягонай усе слугі ягоныя, усе Керэты, усе Пэлеты і ўсе тыя, якія прыйшлі з Гату, шэсьцьсот чалавек, якія нагамі сваімі прыйшлі з Гату перад аблічча валадара.
І яны дапамагалі Давіду супраць арды, бо ўсе яны былі магутнымі і мужнымі і былі князямі ў войску.
Гэтак кожны дзень прыходзілі да Давіда, каб дапамагаць яму, ажно табар ягоны стаў вялікім, як табар Божы.
і сабралі яны ўсіх людзей, і пайшлі ваяваць з Ізмаэлем, сынам Нэтаніі. І знайшлі яны яго пры водах вялікіх, якія ў Гібэоне.
І сказаў да Егошуа ГОСПАД: «Ня бойся іх, бо заўтра ў гэты самы час Я пакладу іх забітымі перад абліччам Ізраіля. Коні іхнія ты акульгавіш, а калясьніцы іхнія спаліш агнём».
І схапіў ён Агага, валадара Амалекскага, жывога, а ўвесь народ пабіў вострывам мяча, палажыўшы закляцьце.
І даў яму Ахіш у той дзень Цыкляг, і таму Цыкляг [стаўся] горадам валадароў Юдэйскіх аж да гэтага дня.
І цяпер устань раніцаю ты і слугі гаспадара твайго, якія прыйшлі з табой, і ўстаньце вельмі рана, і калі пачне днець, адыйдзіце [адсюль]».
І ўстаў рана Давід і людзі ягоныя, каб вырушыць у дарогу раніцай і вярнуцца ў зямлю Філістынскую. А Філістынцы пайшлі ў Езрээль.
І загневаліся на яго князі Філістынскія, і сказалі яму князі Філістынскія: «Выпраў [адсюль] гэтага чалавека, і няхай ён вернецца на месца сваё, якое ты вызначыў яму, і няхай ён не ідзе з намі ў бой, каб ня стаўся ён супраціўнікам нашым. Якім чынам ён можа вярнуць ласку гаспадара свайго, калі не галовамі гэтых людзей?
Мы напалі на Нэгеў Керэтаў, і на Нэгеў Юды, і на Нэгеў Халева, і Цыкляг спалілі агнём».