1 ЦАРСТВАЎ 28:13 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І сказаў ёй валадар: «Ня бойся мяне. Што ты бачыш?» А тая жанчына сказала Саўлу: «Бачу [чалавека] Божага, што выходзіць з зямлі». Біблія (пераклад В. Сёмухі) І сказаў ёй цар: ня бойся, што ты бачыш? І адказвала жанчына: бачу як бы бога, які выходзіць зь зямлі. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І сказаў ёй цар: «Не бойся. Што ты бачыш?» І жанчына кажа Саўлу: «Бачу чалавека Божага, што выходзіць з зямлі». |
I будзе ён гаварыць замест цябе да народу. I ён будзе вуснамі тваімі, а ты будзеш яму як Бог.
І ўбачыла жанчына Самуэля, і ўсклікнула моцным голасам, і сказала жанчына Саўлу, кажучы: «Чаму ты падмануў мяне? Ты ж Саўл!»
І сказаў ёй [Саўл]: «Як ён выглядае?» Яна сказала: «Стары чалавек выходзіць, апрануты ў доўгую шату». І пазнаў Саўл, што гэта Самуэль, і ўпаў перад ім абліччам да зямлі, і пакланіўся.