Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




1 ЦАРСТВАЎ 27:3 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

І жыў Давід у Ахіша ў Гаце, ён і людзі ягоныя, кожны з домам сваім, Давід з дзьвюма жонкамі сваімі, Ахіноам з Езрээлю і Абігайль, жонкай Наваля з Кармэлю.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

І жыў Давід у Анхуса ў Гэце, сам і людзі ягоныя, кожны зь сямэёю сваёю, Давід і абедзьве жонкі ягоныя - Ахінаама Ізрэеліцянка і Авігея, былая жонка Навала, Кармэліцянка.

Глядзіце раздзел

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

І абжыўся Давід з Ахісам у Геце, сам і ваяры яго, кожны са сваёй сям’ёй: Давід з дзвюма жонкамі сваімі, Ахінаам з Езрагэля і з Абігайль, якая была жонкай Набала з Кармэля.

Глядзіце раздзел



1 ЦАРСТВАЎ 27:3
7 Крыжаваныя спасылкі  

І павёў Давід людзей сваіх, якія з ім [былі], кожнага з домам ягоным, і яны абжыліся ў гарадах Хеўрону.


Імя таго чалавека было Наваль, а імя жонкі ягонай — Абігайль. Жанчына тая была разумная і прыгожая, а муж ейны быў жорсткі і злачынны, ён [быў] з роду Халева.


І паведамілі Саўлу, што Давід уцёк у Гат, і ён кінуў шукаць яго.


І прыйшоў Давід з людзьмі сваімі ў горад, і вось, ён спалены агнём, а жонкі іхнія і сыны, і дочкі забраныя ў няволю.


І ўзялі ў палон абедзьвух жонак Давіда, Ахіноам з Езрээлю і Абігайль, жонку Наваля з Кармэлю.