І вярнуўся Абнэр у Хеўрон, а Ёаў адвёў яго ў сярэдзіну брамы, каб з ім таемна пагаварыць, і ўдарыў яго там [мячом] у жывот, і памёр [Абнэр] за кроў Асаэля, брата Ёава.
1 ЦАРСТВАЎ 26:5 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І ўстаў Давід, і прыйшоў да месца, дзе быў Саўл. І ўбачыў Давід месца, дзе спаў Саўл і Абнэр, сын Нэра, начальнік войска ягонага. А Саўл спаў у будане, і народ разлажыўся табарам вакол яго. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І ўстаў Давід і пайшоў да месца, на якім Саўл атабарыўся, і ўбачыў Давід месца, дзе спаў Саўл і Авэнір, сын Ніраў, ваеначальнік ягоны. А Саўл спаў у намёце, а народ разьмясьціўся вакол яго. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І ўстаў Давід, і прыбыў да месца, дзе быў Саўл. І ўбачыў ён месца, дзе спаў Саўл і Абнэр, сын Нэра, кіраўнік войска яго. А Саўл спаў у палатцы, і астатні народ вакол яго. |
І вярнуўся Абнэр у Хеўрон, а Ёаў адвёў яго ў сярэдзіну брамы, каб з ім таемна пагаварыць, і ўдарыў яго там [мячом] у жывот, і памёр [Абнэр] за кроў Асаэля, брата Ёава.
Нэр нарадзіў Кіша, Кіш нарадзіў Саўла, Саўл нарадзіў Ёнатана, Малькішуа, Абінадава і Эшбаала.
І ўстаў Давід раніцаю, і даручыў авечак вартаўніку, і забраў [пасілкі], і пайшоў, як загадаў яму Есэй. І прыйшоў ён у табар, і войска выходзіла ў шыхтах з баявым крыкам.
Калі Саўл убачыў Давіда, які выходзіў насустрач Філістынцу, ён сказаў Абнэру, начальніку войска: «Абнэр, чый сын юнак гэты?» І сказаў Абнэр: «Як жывая душа твая, валадару, ня ведаю».
І быў адзін ваяр мужны з [роду] Бэн’яміна, на імя Кіш, сын Абіэля, сына Цэрора, сына Бэхарата, сына Афіяха, сына Бэн’яміна.