Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




1 ЦАРСТВАЎ 23:15 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

І ўбачыў Давід, што Саўл вырушыў і шукае душу ягоную, а ён быў у пустыні Зіф у Харэшы.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

І бачыў Давід, што Саўл выйшаў шукаць душы ягонай; а Давід быў у пустыні Зіф у лесе.

Глядзіце раздзел

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

І даведаўся Давід, што Саўл вырушыў, каб цікаваць на яго жыццё, а Давід быў у пустыні Зіф у Харэсе.

Глядзіце раздзел



1 ЦАРСТВАЎ 23:15
7 Крыжаваныя спасылкі  

І прынесьлі яны галаву Ішбашэта Давіду ў Хеўрон, і сказалі валадару: «Вось галава Ішбашэта, сына Саўла, ворага твайго, які цікаваў на душу тваю. І даў ГОСПАД гаспадару нашаму, валадару, адпомсь­ціць сёньня Саўлу і насеньню ягонаму».


І зноў дакрануўся да мяне [нехта], падобны да чалавека і ўмацаваў мяне,


тыя, якіх сьвет ня быў варты, туляліся па пустынях і горах, па пячорах і шчылінах зямлі.


І быў Давід у пустыні ў недасяжных месцах, і пасяліўся ў гарах у пустыні Зіф. А Саўл шукаў яго ўсе дні, але Бог ня выдаў [Давіда] ў рукі ягоныя.


І ўстаў Ёнатан, сын Саўла, і прыйшоў да Давіда ў Харэш, і ўмацаваў яго ў Богу,


І сказалі людзі Давіда яму: «Вось, мы тут у Юдэі жывем у страху, і мы пойдзем у Кейлю на дружыны Філістынскія?»


І разлажыўся табарам Саўл на ўзгорышчы Хахіля, на скраю пусткі каля дарогі. А Давід знаходзіўся ў пустыні, і ўбачыў, што выйшаў Саўл за ім у пустыню.