1 ЦАРСТВАЎ 23:11 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Ці аддадуць мяне гаспадары Кейлі ў рукі ягоныя? Ці прыйдзе Саўл, як чуў слуга твой? ГОСПАДЗЕ, Божа Ізраіля, адкажы слузе твайму». І сказаў ГОСПАД: «Прыйдзе». Біблія (пераклад В. Сёмухі) Ці аддадуць мяне жыхары Кэіля ў рукі яму? І ці прыйдзе сюды Саўл, як чуў раб Твой? Госпадзе Божа Ізраілеў! адкрый рабу Твайму. І сказаў Гасподзь: прыйдзе. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Ці аддадуць мяне жыхары Кэйлы ў рукі яго? І ці прыйдзе Саўл, як чуў паслугач твой? Госпадзе, Божа Ізраэля, адкажы слузе Твайму». І сказаў Госпад: «Прыйдзе». |
Пакліч Мяне, і Я адкажу табе, і абвяшчу табе вялікае і недасяжнае, чаго ты ня ведаеш.
І сказаў Давід: «ГОСПАДЗЕ, Божа Ізраіля, слуга твой, чуючы, пачуў, што Саўл мае намер прыйсьці ў Кейлю, каб зруйнаваць горад з маёй прычыны.
І спытаўся Давід: «Ці выдадуць мяне і людзей маіх гаспадары Кейлі ў рукі Саўла?» ГОСПАД сказаў: «Выдадуць».