А ён сказаў: “Я выйду і стануся духам хлусьлівым у вуснах усіх прарокаў ягоных”. І [Госпад] сказаў: “Ты намовіш яго, гэта атрымаецца ў цябе. Ідзі і зрабі так!”
1 ЦАРСТВАЎ 19:9 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І зыйшоў на Саўла ліхі дух, [спасланы] ГОСПАДАМ, і сядзеў ён у доме сваім, і дзіда [была] ў руцэ ягонай, а Давід граў рукою сваёй на гусьлях. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І ліхі дух ад Бога напаў на Саўла, і ён сядзеў у доме сваім, і дзіда была ў руцэ ў яго, а Давід іграў рукою сваёю на струнах. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І сышоў на Саўла ліхі дух, спасланы Госпадам; а сядзеў ён у доме сваім і трымаў дзіду, Давід жа граў рукою сваёю. |
А ён сказаў: “Я выйду і стануся духам хлусьлівым у вуснах усіх прарокаў ягоных”. І [Госпад] сказаў: “Ты намовіш яго, гэта атрымаецца ў цябе. Ідзі і зрабі так!”
Гаспадару наш, дай загад, і слугі твае, якія пры табе, адшукаюць чалавека, які грае на гусьлях, каб ён, калі будзе цябе мучыць дух ліхі ад Бога, граў табе рукою сваёю, і будзе добра табе».
І зноў пачалася вайна. І пайшоў Давід, і ваяваў супраць Філістынцаў, і зрабіў ім вялікую паразу, і яны ўцяклі перад ім.
І пачуў Саўл, што заўважаны Давід і людзі, якія з ім. А Саўл сядзеў тады ў Гіве пад тамарыскам на ўзгорку, і дзіда была ў руцэ ягонай, а ўсе слугі ягоныя атачалі яго.