І выйшаў валадар Ізраіля, і забраў коней і калясьніцы, і зрабіў ён Сірыйцам вялікую паразу.
1 ЦАРСТВАЎ 19:8 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І зноў пачалася вайна. І пайшоў Давід, і ваяваў супраць Філістынцаў, і зрабіў ім вялікую паразу, і яны ўцяклі перад ім. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Зноў пачалася вайна, і выйшаў Давід, і ваяваў зь Філістымлянамі, і ўчыніў ім вялікае пабоішча, і яны пабеглі ад яго. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Зноў жа пачалася вайна, і пайшоў Давід ваяваць супраць філістынцаў, і ўдарыў іх вялікай плягаю; і яны ўцякалі ад яго. |
І выйшаў валадар Ізраіля, і забраў коней і калясьніцы, і зрабіў ён Сірыйцам вялікую паразу.
Калі табар вайсковы стане супраць мяне, сэрца маё ня будзе баяцца; калі ўзьнімецца супраць мяне вайна, я і тады спадзявацца буду.
А валадары Філістынцаў выходзілі [ваяваць], але колькі разоў нападалі яны, Давід меў посьпех большы, чым слугі Саўла, і вельмі слаўным сталася імя ягонае.
І паклікаў Ёнатан Давіда, і пераказаў яму ўсе гэтыя словы. І прывёў Ёнатан Давіда да Саўла, і ён быў перад абдіччам ягоным як учора і пазаўчора.
І зыйшоў на Саўла ліхі дух, [спасланы] ГОСПАДАМ, і сядзеў ён у доме сваім, і дзіда [была] ў руцэ ягонай, а Давід граў рукою сваёй на гусьлях.
І пайшоў Давід і людзі ягоныя ў Кейлю, і ваявалі супраць Філістынцаў, і забралі жывёлу іхнюю, і ўчынілі ім вялікую паразу, і вызваліў Давід жыхароў Кейлі.