ані торбы ў дарогу, ані дзьвюх вопратак, ані сандалаў, ані кія. Бо работнік варты ежы сваёй.
1 ЦАРСТВАЎ 17:40 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І ўзяў ён у руку сваю кій свой, і выбраў сабе пяць гладкіх камянёў з ручая, і ўлажыў іх у торбу пастуха, якую меў замест кішэняў, і з пушчалкай у руцэ сваёй накіраваўся да Філістынца. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І ўзяў кій свой у руку сваю, і выбраў сабе пяць гладкіх камянёў з ручая, і паклаў іх у пастуховую торбу, якая была зь ім; і з торбаю і з прашчаю ў руцэ сваёй выступіў супроць Філістымляніна. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) і ўзяў ён у руку сваю палку сваю; і выбраў сабе пяць гладкіх камянёў з ручая, і ўклаў іх у торбу пастухоўскую, якую выкарыстоўваў замест мяшочкаў для камянёў, і ўзяў прашчу ў руку, і накіраваўся да філістынца. |
ані торбы ў дарогу, ані дзьвюх вопратак, ані сандалаў, ані кія. Бо работнік варты ежы сваёй.
У-ва ўсім гэтым войску было семсот выбранцоў, якія не карысталіся правай рукой і якія кідалі з пушчалкі камянём так, што воласа не міналі.
Пасьля яго быў Шамгар, сын Аната. Ён пабіў Філістынцаў шэсьцьсот чалавек кіем для быдла. Ён таксама збавіў Ізраіля.
І падперазаўся Давід мячом ягоным кругом адзеньня, і паспрабаваў хадзіць, бо ня меў [яшчэ] спрактыкаванасьці. І сказаў Давід Саўлу: «Не магу я хадзіць у гэтым, бо нязвыкла мне». І скінуў Давід [усё] з сябе.