Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




1 ЦАРСТВАЎ 17:13 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

Тры старэйшыя сыны ягоныя пайшлі з Саўлам ваяваць. Імёны тых трох сыноў ягоных, якія пайшлі на вайну, былі: першародны Эліяў, другі — Абінадаў, а трэці — Шамма.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

Тры старэйшыя сыны Ясэевыя пайшлі з Саўлам на вайну; імёны трох сыноў ягоных, што пайшлі на вайну: старэйшы - Эліяў, другі за ім - Амінадаў, і трэці - Сама:

Глядзіце раздзел

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

А тры старэйшыя яго сыны пайшлі з Саўлам ваяваць; і імёны трох сыноў яго, што пайшлі ваяваць, былі: найстарэйшы Эліяб, а другі — Абінадаб і трэці — Сама.

Глядзіце раздзел



1 ЦАРСТВАЎ 17:13
6 Крыжаваныя спасылкі  

І меў Амнон сябра імем Ёнадаў, сына Шаммы, брата Давіда. Ёнадаў быў чалавек вельмі хітры.


І адказаў Ёнадаў, сын Шаммы, брата Давіда, і сказаў: «Няхай ня кажа гаспадар мой, што ўсе юнакі, сыны валадара, забітыя. Толькі Амнон забіты, бо ў Абсалома на вуснах быў намер гэты з таго дня, як [Амнон] зьняважыў Тамар, сястру ягоную.


І ён зьневажаў Ізраіля, і забіў яго Ёнатан, сын Шаммы, брата Давіда.


Есэй нарадзіў першароднага свайго Эліява, другога — Амінадава, трэцяга — Шыму,


І пачуў Эліяў, старэйшы брат ягоны, як ён гаварыў пра гэта з іншымі, і загневаўся Эліяў на Давіда, і сказаў: «Навошта ты прыйшоў і каму пакінуў той малы статак у пустыні ? Я ведаю пыху тваю і ліхоту сэрца твайго, бо ты прыйшоў сюды, каб паглядзець на вайну».