І з Абсаломам выйшлі з Ерусаліму дзьвесьце чалавек, і пайшлі ў шчырасьці [сэрца], ня ведалі нічога.
1 ЦАРСТВАЎ 16:3 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І запросіш Есэя на ахвяру, а Я дам табе ведаць, што маеш рабіць, і ты памажаш таго, пра каго Я скажу табе». Біблія (пераклад В. Сёмухі) і запрасі Ясэя да ахвяры; Я пакажу табе, што табе рабіць, і ты памажаш Мне таго, пра каго Я скажу табе. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І запросіш Ясэя на ахвяру; і Я табе падкажу, што маеш рабіць, і каго маеш памазаць, пакажу табе». |
І з Абсаломам выйшлі з Ерусаліму дзьвесьце чалавек, і пайшлі ў шчырасьці [сэрца], ня ведалі нічога.
і няхай там сьвятар Цадок і прарок Натан памажуць яго на валадара Ізраіля, і затрубіце ў рог, і кажыце: “Няхай жыве валадар Салямон!”
І прыйшлі ўсе старшыні Ізраіля да валадара ў Хеўрон, і заключыў Давід запавет у Хеўроне перад абліччам ГОСПАДА; і яны памазалі Давіда на валадара над Ізраілем паводле слова ГОСПАДА праз Самуэля.
I ты будзеш гаварыць да яго і ўкладаць словы ў вусны ягоныя; і Я буду з вуснамі тваімі і з вуснамі ягонымі, і буду вучыць вас, што вам рабіць.
І ён, дрыжучы і жахаючыся, сказаў: «Госпадзе, што хочаш, каб я рабіў?» І Госпад [кажа] да яго: «Устань і ідзі ў горад, і будзе табе сказана, што ты мусіш рабіць».
«Заўтра ў гэтую самую пару пашлю да цябе чалавека з зямлі Бэн’яміна. Ты памажаш яго на валадара народу Майго Ізраіля. Ён вызваліць народ Мой з рук Філістынцаў, бо Я ўзглянуў на народ Мой, бо лямант ягоны дайшоў да Мяне».