1 ЦАРСТВАЎ 14:32 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І кінуўся народ на здабычу, і набраў авечак, валоў і цялят, і рэзалі іх на зямлі, і елі разам з крывёю. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І кінуўся люд на здабычу, і бралі авечак, валоў і цялят, і калолі на зямлі, і еў люд з крывёю. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І кінуўся народ на здабычу, і набраў авечак, валоў і цялят, і рэзалі іх на зямлі, і елі разам з крывёю. |
Дзеля гэтага скажы ім: “Гэта кажа Госпад ГОСПАД. Вы ясьцё з крывёй, і ўзьнімаеце вочы вашыя на ідалаў вашых, і разьліваеце кроў, і вы хочаце ўспадкаеміць зямлю?
Гэта пастанова вечная для пакаленьняў вашых у-ва ўсіх паселішчах вашых: ані крыві, ані тлушчу зусім ня ешце”».
але напісаць ім, каб высьцерагаліся гідотаў ідальскіх, і распусты, і душанага, і крыві;
сьцерагчыся ахвяраў ідалам, і крыві, і душанага, і распусты. Захоўваючы сябе ад гэтага, зробіце добра. Бывайце здаровыя».
Дык чаму ты не паслухаў голас ГОСПАДА, чаму кінуўся на здабычу і ўчыніў ліхоту ў вачах ГОСПАДА?»