І сказаў валадар Цадоку сьвятару: «Ці ж ты не відушчы? Вяртайся ў горад у супакоі. Ахімаац, сын твой, і Ёнатан, сын Абіятара, абодва сыны вашыя [застануцца] з вамі.
1 ЛЕТАПІСАЎ 6:8 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Ахітуў нарадзіў Цадока; Цадок нарадзіў Ахімааца; Біблія (пераклад В. Сёмухі) Ахітуў спарадзіў Садока, Садок спарадзіў Ахімааса; Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Ахітуб быў бацькам Садока, Садок быў бацькам Ахімааса. |
І сказаў валадар Цадоку сьвятару: «Ці ж ты не відушчы? Вяртайся ў горад у супакоі. Ахімаац, сын твой, і Ёнатан, сын Абіятара, абодва сыны вашыя [застануцца] з вамі.
І сказаў Хушай сьвятарам Цадоку і Абіятару: «Такую вось параду даў Ахітафэль Абсалому і старшыням Ізраіля, а гэткую параду даў я.
А Ёнатан і Ахімаац стаялі ў Эн-Рагэлі, і прыйшла служка, і паведаміла ім [вестку], і яны пайшлі, каб паведаміць валадару Давіду, і яны не маглі заходзіць у горад, каб ня бачылі іх.
І прыйшлі слугі Абсалома ў дом жанчыны, і сказалі: «Дзе Ахімаац і Ёнатан?» І сказала ім жанчына: «Пайшлі адсюль праз [струмень]». І тыя шукалі іх, і не знайшлі, і вярнуліся ў Ерусалім.
І сказаў Ахімаац, сын Цадока: «Пабягу і паведамлю валадару, што ГОСПАД зьявіў яму суд, [вызваляючы] ад рукі ворагаў ягоных».
І другі раз Ахімаац, сын Цадока, сказаў Ёаву: «Што б ні было, я таксама пабягу за Кушанінам!» А Ёаў сказаў: «Чаму ты хочаш бегчы, сын мой, калі няма добрай весткі».
і няхай там сьвятар Цадок і прарок Натан памажуць яго на валадара Ізраіля, і затрубіце ў рог, і кажыце: “Няхай жыве валадар Салямон!”
і паслаў з ім Цадока сьвятара, і Натана прарока, і Бэнаю, сына Егаяды, і Керэтаў, і Пэлетаў. І яны пасадзілі Салямона на мула валадара,
Але Цадок сьвятар, і Бэная, сын Егаяды, і Натан прарок, і Шымэй, і Рэй, і волаты Давіда не былі на баку Адоніі.
І паставіў валадар Бэнаю, сына Егаяды, начальнікам над войскам замест яго, а Цадока сьвятара паставіў валадар на месца Абіятара.
І падзяліў іх Давід і Цадок з сыноў Элеазара, і Ахімэлех з сыноў Ітамара, на чэргі іхнія паводле служэньня іхняга.
І сказаў яму Азарыя, найвышэйшы сьвятар з дому Цадока, і сказаў: «Ад таго часу, калі пачалі прыносіць дары ў Дом ГОСПАДА, мы елі і насыціліся, і засталося мноства, бо дабраславіў ГОСПАД народ Свой; і тое, што засталося — гэтае мноства вялікае».