1 ЛЕТАПІСАЎ 6:48 - Біблія (пераклад А.Бокуна) А браты іхнія лявіты былі прызначаныя на ўсялякае служэньне пры сялібе Дому Божага. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Браты іх лявіты прызначаны на розныя службы пры доме Божым; Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Таксама браты іх, левіты, якія былі прызначаны да ўсякай службы ў скініі дома Госпадава; |
А Аарон і сыны ягоныя складалі ахвяры на ахвярніку цэласпаленьня і на ахвярніку каджэньня, і [былі] да ўсякага служэньня ў Сьвятым Сьвятых, і дзеля перамольваньня за Ізраіля, паводле ўсяго, што загадаў Майсей, слуга Божы.
I сынам Гершома паводле сем’яў іхніх з калена Ісахара, і з калена Асэра, і з калена Нэфталі, і з калена Манасы ў Башане [дадзены] трынаццаць гарадоў.
Для сем'яў сыноў Мэрары, рэшце лявітаў, [далі] ад пакаленьня Завулёна Ёкнэам і пашы ягоныя, Карту і пашы ягоныя,