І паставілі лявіты Гэмана, сына Ёэля, і з братоў ягоных Асафа, сына Бэрэхіі, а з сыноў Мэрары, братоў іхніх, Этана, сына Кушаі,
1 ЛЕТАПІСАЎ 6:44 - Біблія (пераклад А.Бокуна) А з сыноў Мэрары, братоў іхніх, леваруч: Этан, сын Кішы, сына Абадыі, сына Мальлюха, Біблія (пераклад В. Сёмухі) А з сыноў Мэрары, братоў іхніх, - па левы бок: Этан, сын Кішыя, сын Аўдыя, сын Малуха, Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Сыны ж Мэрары, іх брата, стаялі з левага боку: Этан, сын Кусі, сына Абдзі, сына Мэлуха, |
І паставілі лявіты Гэмана, сына Ёэля, і з братоў ягоных Асафа, сына Бэрэхіі, а з сыноў Мэрары, братоў іхніх, Этана, сына Кушаі,
І аддзяліў Давід і князі войска на служэньне сыноў Асафа і Гэмана, і Едутуна, каб яны гралі на гусьлях, псалтырах і цымбалах. І быў лік мужоў пры працы гэтай у служэньні іхнім:
Ад Едутуна сыны Едутуна: Гэдалія, Цэры, Ешая, Хашавія і Матытыя, шасьцёра пад рукою Едутуна, бацькі іхняга, які граў на гусьлях на славу і хвалу для ГОСПАДА.
Усе яны пад рукою бацькі свайго сьпявалі ў Доме ГОСПАДА з цымбаламі, псалтырамі і гусьлямі на служэньні ў Доме Божым, пад рукою валадара: Асаф, Едутун і Гэман.